Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дбэры (па-ангельску: Raymond Douglas "Ray" Bradbury; 22 жніўня 1920, Ўокіган, Іліной, ЗША — 5 чэрвеня 2012[4], Лос-Анджэлес, ЗША) — выдатны амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму.
У маладосьці прадаваў газэты, некалькі гадоў жыў за кошт жонкі, пакуль ў 1953 годзе ў першых нумарах часопіса Playboy не апублікавалі яго раман «451 градус па Фарэнгейце», які зрабіў пісьменьніка знакамітым.
Ягоны апошні раман выйшаў у 2006 годзе, амаль штогод выходзілі зборнікі новых апавяданьняў. Яшчэ адно захапленьне Брэдбэры — архітэктура: разам зь Ёнам Жэрдзеў ён пабудаваў у Сан-Дыега (Каліфорнія) гандлёвы дом, які стаў самай папулярнай кропкай гораду.
![]() |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |