![]() Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1570 |
Памёр | лістапад 1638 |
Пахаваны | |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Андрэй Сангушка Соф'я з Сапегаў |
Жонка | Ганна з Завішаў, Алена з Гасеўскіх |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Казімер, Геранім Уладзіслаў, Ян Уладзіслаў, Кацярына, Крыстына, Эўфрасіньня |
Дзейнасьць | генэоляг |
Сымон Самуэль Сангушка (? — лістапад 1638) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (1620—1621) і віцебскі (1621—1626), ваявода віцебскі (з 1626).
Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем.
З ковельскай лініі княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Андрэя і Соф’і з Сапегаў. Навучаўся ў Інгальштацкім унівэрсытэце.
Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (1600—1629) і Маскоўскай дзяржавы (1609—1618). У 1620 атрымаў першы ўрад маршалка аршанскага. Уваходзіў у склад камісіі расьсьледаваньня забойства ў 1623 у Віцебску архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Збудаваў у мястэчку Смаляны замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваньнем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоваў[2].
Першы раз ажаніўся з Ганнай (? — 1619), дачкой Юрыя Завішы, другі — з Тэрэзай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці: