Гісторыя партугальскае манархіі пачынаецца ў 1139 годзе, калі пасьля перамогі над мурынамі ў бітве пры Орыку граф Афансу, дагэтуль васал каралеўства Леон, быў абвешчаны каралём.
У 1580 гішпанскі кароль Піліп (Фэліпэ) II захапіў Партугалію і стаў яе каралём, прыняўшы імя Філіпэ I (па-гішпанску: Felipe II).
Герцагі браганскія былі малодшаю галінаю авіскага дому. У 1640 герцаг Жуан прыняў партугальскую карону (хаця Філіпэ III быў яшчэ жывы і працягваў лічыць сябе каралём Партугаліі) і пачаў вайну з гішпанцамі. У выніку Партугалія ізноў атрымала незалежнасьць.
Нашчадкаў Марыі II і Фэрнанду II называюць Браганска-Вэтынскаю галіною дынастыі.
Пасьля рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910 Мануэл II быў вымушаны зьехаць у Вялікую Брытанію і памёр у выгнаньні.
|