Сяргей Алейнік лац. Siarhiej Alejnik | |
![]() | |
Міністар замежных спраў | |
---|---|
13 сьнежня 2022 — 27 чэрвеня 2024 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік | Уладзімер Макей |
Наступнік | Максім Рыжанкоў |
Намесьнік міністра замежных спраў | |
9 студзеня 2009 — 9 студзеня 2013 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Прастоле | |
10 красавіка 2008 — 8 студзеня 2013 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік | Уладзімер Каралёў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 28 студзеня 1965 (60 гадоў) Менск |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965 году ў Менску) — беларускі палітык і дыплямат. Міністар замежных спраў Беларусі (2022—2024).
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў (1986). На дыпляматычнай службе з 1992 году. У 1997 і, другі раз, у 1998 году прызначаны быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі[1][2]. З 5 кастрычніка 2002 году быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленьні Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэнэве[3].
10 красавіка 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Госьпіталераў Сьвятога Яна Ерусалімскага, Радоса й Мальты па сумяшчальніцтве[4].
9 студзеня 2009 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў[5] з захаваньнем пасадаў амбасадара[6]. Адстаўлены быў толькі з пасады Пастаяннага прадстаўніка ў Жэнэве[7]. З пасады ў міністэрстве адстаўлены стаў 9 студзеня 2013 году[8].
8 студзеня 2013 году стаў амбасадарам у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі а таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя па сумяшчальніцтве[9].
У 2020 стаў намесьнікам Уладзімера Макея ў Міністэрстве замежных справаў, дзе ўжо працаваў з 2009 па 2013 гг. 10 лютага 2022 году Лукашэнка паставіў Алейніка першым намесьнікам Макея.
Пасьля раптоўнай сьмерці Макея 13 сьнежня 2022 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных спраў[10].
27 чэрвеня 2024 году Алейнік быў вызвалены ад пасады міністра замежных спраў і прызначаны членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[11].
|
|
|
|