Энтані Блінкен

Энтані Блінкен
па-ангельску: Antony Blinken
9 студзеня 2015 — 20 студзеня 2017
Папярэднік Вендзі Шэрман[d]
Наступнік Thomas A. Shannon, Jr.[d]
20 студзеня 2013 — 9 студзеня 2015
з 26 студзеня 2021
Папярэднік Дэніэл Бэнэт Сміт[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 красавіка 1962(1962-04-16)[1][2] (62 гады)
Партыя:
Сужэнец: Эва Райан[d][6]
Бацька: Дональд Блінкен[d][3]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн князя Яраслава Мудрага II ступені Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Летувой»

Энтані Джон Блінкен (па-ангельску: Antony John Blinken; 16 красавіка 1962, Нью-Ёрк) — амэрыканскі дзяржаўны дзеяч, намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў 2015-2017 гадах. Дзяржсакратар ЗША з 2021 году.

Сын Дональда Блінкена зь сям’і ўплывовага нью-ёрскага юрыста і Джудыт Блінкен, мэнэджэра танцавальнай трупы Мэрса Канінгэма. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі разьвяліся, і праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Галакосьце, пісьменьніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амэрыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, працягнуў навучаньне ў Калюмбійскім унівэрсытэце[7].

Сьпічрайтар прэзыдэнта Біла Клінтана[8].

На працягу першага тэрміну Барака Абамы у 2009—2013 гадах, займаў пасаду дарадцы па нацыянальнай бясьпецы віцэ-прэзыдента Джо Байдэна[9].

у 2013—2015 гадах зьяўляўся намесьнікам дарадцы па нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намесьнікам дзяржаўнага сакратаря ЗША[10].

У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаньнях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors[11].

У лістападзе 2020 Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзе[12].

Жанаты на каталічцы ірляндзкага паходжаньня Эван Райан, ўнучцы былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-е гады, як намесьніца Першай лэдзі ЗША[13].

  1. ^ а б Jewish Virtual Library (анг.) — 1998.
  2. ^ а б Blinken, Antony J. // нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  3. ^ а б в г д е ё ж з Momtaz R., Herszenhorn D. M. Nine things to know about Antony Blinken (анг.) // PoliticoCity of Brussels: Springer Science+Business Media, 2020.
  4. ^ а б в г The World According to Tony Blinken—in the 1980s (анг.)Washington: 2021. — ISSN 2381-1595
  5. ^ а б Jewish Virtual Library (анг.) — 1998.
  6. ^ WEDDINGS; Evan Ryan, Antony Blinken (анг.) // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2002. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  7. ^ Jason Horowitz (2013-09-15) Antony Blinken steps into the spotlight with Obama administration role. The Washington Post. Праверана 2020-11-11 г.
  8. ^ Demetri Sevastopulo (2020-11-23) Biden’s ‘alter ego’ Antony Blinken tipped for top foreign policy job. Financial Times. Праверана 2020-11-23 г.
  9. ^ Omri Nahmias (2020-07-20) Who is on Biden’s foreign-policy team, and what are their positions?. The Jerusalem Post. Праверана 2020-11-11 г.
  10. ^ Michael Martina, Simon Lewis, Arshad Mohammed (2020-11-11) Biden confidant Antony Blinken expected to get key foreign policy role. Reuters. Праверана 2020-11-11 г.
  11. ^ Marianne Levine and Theodoric Meyer (2018-02-16) Former Obama officials launch strategic advisory firm. Politico. Праверана 2020-11-13 г.
  12. ^ Байдэн назваў імя будучага дзяржсакратара ЗША(недаступная спасылка), Радыё Свабода, 23-11-2020
  13. ^ Corine Lesnes (2014-07-29) Ils feront le monde (10/43) : Antony Blinken, l'étoile montante de la diplomatie américaine. Le Monde. Праверана 2020-11-11 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]