Юган Партс

Юган Партс
па-эстонску: Juhan Parts
Юган Партс
Юган Партс
10 красавіка 2003 — 12 красавіка 2005
Папярэднік Сійм Калас[d]
Наступнік Андрус Ансіп[d]
6 красавіка 2007 — 26 сакавіка 2014
Папярэднік Urve Palo[d]
Наступнік Anne Sulling[d]
30 сакавіка 2015 — 15 сьнежня 2016
27 сакавіка 2011 — 5 красавіка 2011
26 сакавіка 2014 — 23 сакавіка 2015
9 чэрвеня 1998 — 8 кастрычніка 2002
Наступнік Mihkel Oviir[d]
27 сакавіка 2007 — 5 красавіка 2007
Наступнік Lauri Vahtre[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 жніўня 1966(1966-08-27)[1][2] (58 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Цывільных заслугаў Order of the National Coat of Arms, 2nd Class ордэн Трох Зорак 2 ступені Commander with Star of the Order of Merit of the Republic of Poland вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Летувой» кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Grand Cross of the Order of Prince Henry

Ю́ган Партс (па-эстонску: Juhan Parts; нар. 27 жніўня 1966) — эстонскі палітык, прэм'ер-міністар Эстоніі і старшыня правацэнтрысцкай партыі Res Publica.

Нарадзіўся ў Таліне. Скончыў Талінскую Школу №1 (цяпер Гімназія імя Ґустава Адольфа), потым вывучаў права ў Тартускім унівэрсытэце.

Пасьля матуры Партс атрымаў пасаду ў Міністэрстве юстыцыі Эстоніі. Ён належаў да групы маладых палітыкаў, якія прасоўвалі хуткія і рашучыя пераўтварэньні дзеля павышэньня празрыстасьці, паскарэньня рэформаў і лібэралізацыі эканамічнай палітыкі. Таксама рабілася ўстаноўка на пачатак інтэграцыі ў агульнаэўрапейскія структуры.

Генэральны аўдытар

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1998 па 2002 год Партс быў генэральным аўдытарам. На гэтай недатычнай і прывілеяванай пасадзе, уласьцівай для Эстоніі, ён актыўна крытыкаваў урады, якія ён не падтрымліваў.

Партс быў сузаснавальнікам Партыі Res Publica, якая паўстала з аднаімённай правацэнтрысцкай моладзевай арганізацыі. Res Publica належыць да Эўрапейскай Народнай Партыі.

Прэм’ер-міністар

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ашаламляльнага посьпеху маладой партыі (большая частка сябраў была маладзей за 30 год) на парлямэнцкіх выбарах 2003 году, Партс быў прызначаны прэм’ер-міністрам. Палітыка Партса накіраваная на эўрапейскую інтэграцыю і посьпехі Эстоніі ў сфэры інавацыяў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]