Яганэс Раў (па-нямецку: Johannes Rau, 16 студзеня 1931, Вупэрталь — 27 студзеня 2006, Бэрлін) — фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны з 1 ліпеня 1999 году па 30 чэрвеня 2004 году.
У 1952 годзе Раў стаў членам агульнанямецкай народнай партыі (Gesamtdeutsche Volkspartei, GVP) — адным з заснавальнікаў якой быў былы фэдэральны міністар унутраных справаў Густаў Хайнэман — і заадно стаў яе раённым старшынёй у Вупэртале. У 1957 партыя распусьцілася і Раў стаў сябрам Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. У 1958 быў абраны ў парлямэнт зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія, у якім ён быў да 1999.
|