Вацлаў Вондрак | |
---|---|
Václav Vondrák | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 верасня 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 жніўня 1925[3][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, педагог, перакладчык, філолаг, настаўнік, бібліятэкар |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франц Міклашыч |
Член у | |
![]() |
Ва́цлаў Во́ндрак (чэшск.: Václav Vondrák; 22 верасня 1859, Дуб, Багемія — 13 жніўня 1925, Брно) — чэшскі філолаг. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтва.
У 1872—1880 гады наведваў гімназію ў Прахаціцах і Чэске-Будзеёвіцах, затым пераехаў у Вену. Вывучаў раманскую, а пасля славянскую філалогію пад кіраўніцтвам Франца Міклашыча ў Венскім універсітэце. У 1884 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1881—1891 гады працаваў прыватным выкладчыкам. З 1891 года — асістэнт, з 1893 года — прыват-дацэнт Венскага ўніверсітэта. У 1903 годзе атрымаў званне экстраардынарнага, а ў 1910 годзе — ардынарнага прафесара ў Венскім універсітэце. З 1919 года — прафесар універсітэта ў Брне.
Вондрак вывучаў стараславянскую мову, распрацоўваў пытанні паўднёва-славянскай палеаграфіі (вывучаў глаголіцу), займаўся параўнальным вывучэннем славянскіх моў. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—2, 1906—1908), «Утварэнне сучаснай літаратурнай чэшскай мовы» (апубл. 1926).