Горад
Герб
Сцяг
Гослар на карце Германіі ±
Го́слар (ням. : Goslar , н.-ням. : Goslär ) — горад у Германіі , у зямлі Ніжняя Саксонія . Размешчаны на поўдзень ад Браўншвайга, каля падножжа горнага масіва Гарц . Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна . Насельніцтва складае 41 455 чалавек (на 31 снежня 2009 года)[ 1] . Горад займае плошчу 92,58 км². Падзелены на 12 гарадскіх раёнаў.
Заснаваны ў X стагоддзі як паселішча рудакопаў , якія здабывалі срэбра і медзь . Першыя згадкі пра Гослар як пра пфальц адносяцца да 1005 —1015 гадоў. У сярэдзіне XI стагоддзя госларскі пфальц становіцца адной з асноўных рэзідэнцый германскіх імператараў . У XI — пачатку XIII стагоддзя ў Гослар засядалі 23 рэйхстагі . У 1219 годзе Гослару былі нададзены гарадскія прывілеі . З 1290 года Гослар — вольны імперскі горад . З пачатку XIV стагоддзя член Ганзы . У 1528 годзе у Гослары праведзена Рэфармацыя . У 1552 годзе адышоў да Браўншвайга . Пасля акупацыі ў 1632 годзе ў час Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў шведскімі войскамі прыйшоў у эканамічны заняпад. У 1728 і 1780 моцна пацярпеў ад пажараў . У 1802 —1803 далучаны да Прусіі , у 1807 — да каралеўства Вестфалія , у 1815 — да Гановера , у 1866 — ізноў да Прусіі . З 1945 года ў брытанскай зоне акупацыі , з 1946 года ў складзе зямлі Ніжняя Саксонія [ 2] .
Год
Насельніцтва
1821
7547
1848
9748
1871
11900
1885
15997
1905
23640
1925
27881
1933
29538
1939
34371
1946
47855
1950
53804
1956
53236
Год
Насельніцтва
1961
54151
1968
53819
1970
52649
1975
53963
1980
52556
1985
49636
1990
46251
1995
46142
2000
44278
2005
43119
У цэнтры горада з прамавугольнай планіроўкай , унутры часткова захаваных гарадскіх сцен з вежамі і брамай («Шырокая брама », 16 ст. ) размешчаны: ансамбль імператарскага пфальца (11 -13 стст. ; рэканструяваны ў 1868 -1879 ; парадная зала — 1082 ; капэла Св. Ульрыха — пач. 12 ст. ; цяпер музей), сабор [de] (11 ст. ), рыначная плошча з Ратушай (кан. 15 — пач. 16 стст. ; цяпер музей) і царквой Святых Казьмы і Даміяна [de] (1151). Таксама захаваліся: раманскія цэрквы — Нойверккірхэ [de] (2-я пал. 12 ст. — 1220-я гг.), Франкенбергкірхэ [de] (12 ст. , перабудавана каля 1500 года), Св. Якава Старэйшага [de] (1073, перабудавана каля 1500); шматлікія фахверкавыя дамы 15 —19 стст. (у т.л. «Дом манахаў» [de] , 1528 , з 1978 Музей сучаснага мастацтва). Іншыя музеі: гарадскі [de] , позняй сярэднявечнай гісторыі (у вежы Цвінгер [de] , 1517 -1524 ). Фантан Марктбрунен [de] з імперскім арлом (12 —14 стст. )[ 2] .
Каля Гослар — рудні ў Рамельсбергу , праца ў якіх вялася з 968 па 1988 (цяпер музей). Гістарычная частка Гослара разам з руднямі ў Рамельсбергу ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны [ 2] .
Зноскі
Культурныя аб’екты Прыродныя аб’екты Выбылі са спісу