Грэм Дот

Грэм Дот
Снукер
Снукер

англ.: Graeme Dott
Фота
 
Дата нараджэння: 12 мая 1977(1977-05-12)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Шатландыя
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1994 — ...
Найвышэйшы рэйтынг: 2 (15.05.200716.05.2008)
Цяперашні рэйтынг: 23 (5 сакавіка 2018)
Прызавыя грошы: > £2,200,000
Найвышэйшая серыя: 147 (Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1999)
Колькасць соценных серый: 183
Перамогі на турнірах
Чэмпіён свету: 2006

Грэм Дот (англ.: Graeme Dott; нар. 12 мая 1977, Ларкхал, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукерЧэмпіён свету 2006 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 года. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2007–2008), з сезона 2001/2002 да сезона 2008/2009 і з пачатку сезона 2010/2011 да жніўня 2013 года нязменна ўваходзіў у топ-16.

Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, перамогшы на юніёрскім чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 1992 годзе і на аматарскім чэмпіянаце Шатландыі ў 1993 годзе. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, а ў 1997 — дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. У сезоне 1998/1999 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна знаходзіцца па сённяшні дзень, а таксама ўпешыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Хендры (1:9). У сезоне 2001/2002 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18). Праз два гады зноў дайшоў да фіналу найбуйнейшага спаборніцтва і стаў чэмпіёнам свету, перамогшы Пітэра Эбдана (18:14) і здабыўшы першы рэйтынгавы тытул. У сезоне 2006/2007 дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым турніры, а таксама здабыў другую рэйтынгавую перамогу, выйграўшы адкрыты чэмпіянат Кітая, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне, пасля чаго клінічная дэпрэсія сур'ёзна паўплывала на яго форму. У сезоне 2009/2010 займаў ужо 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак у трэці раз у кар'еры дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Нілу Робертсану (13:18), і вярнуўся ў элітную групу 16-ці лепшых снукерыстаў. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу турніру Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым запрашальным турніры па снукеры. З 2010 года не даходзіў да рэйтыгавых фіналаў да пачатку 2018 года, калі згуляў у вырашальных матчах двух рэйтынгавых турніраў запар, але саступіў Марку Уільямсу ў фінале German Masters (1:9) і Майклу Джорджыу ў фінале Shoot-Out (56:67).

У агульнай колькасці займаў другі радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 190 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-35 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. У 1999 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю. У 2011 годзе выпусціў аўтабіяграфію "Frame of Mind: The Autobiography of the World Snooker Champion".

Фіналы турніраў

[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 9 (2 перамогі, 7 паразаў)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Чэмпіянат свету (1:2)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (1:5)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 1999 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 1:9
2 Параза 2001 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 6:9
3 Параза 2004 Чэмпіянат свету ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 8:18
4 Параза 2005 Кубак Мальты Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 7:9
5 Перамога 2006 Чэмпіянат свету Эбдан ПйтэрСцяг Англіі Пітэр Эбдан 18:14
6 Перамога 2007 Адкрыты чэмпіянат Кітая Коуп ДжэймйСцяг Англіі Джэймі Коўп 9:5
7 Параза 2010 Чэмпіянат свету Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 13:18
8 Параза 2018 German Masters Уйльямс МаркСцяг Уэльса Марк Уільямс 1:9
9 Параза 2018 Shoot-Out Джорджыу МайклСцяг Кіпра Майкл Джорджыу 56:67[фт 1]

Нізкарэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3 Вуластан БэнСцяг Англіі Бэн Вуластан 2:4
2 Параза 2013 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 3:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (2 перамогі, 11 паразаў)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (2:7)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:2)
Нярэйтынгавыя турніры (0:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 21 лютага 1999 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 1:9
Параза 2 7 кастрычніка 2001 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 6:9
Параза 3 3 мая 2004 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 8:18
Параза 4 6 лютага 2005 Кубак Мальты, Партамаза, Мальта Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 7:9
Перамога 1 1 мая 2006 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Эбдан ПйтэрСцяг Англіі Пітэр Эбдан 18:14
Перамога 2 1 красавіка 2007 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Коуп ДжэймйСцяг Англіі Джэймі Коўп 9:5
Параза 5 3 мая 2010 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 13:18
Параза 6 21 жніўня 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3, Шэфілд, Англія Вуластан БэнСцяг Англіі Бэн Вуластан 2:4
Параза 7 18 верасня 2011 Мастэрс Бразіліі, Фларыянопаліс, Бразілія Меярфй ШонСцяг Англіі Шон Мёрфі 0:5
Параза 8 29 студзеня 2012 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Хокйнс БарыСцяг Англіі Бары Хокінс 23:61[фт 1]
Параза 9 6 студзеня 2013 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука, Фюрстэнфельдбрук, Германія Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 3:4
Параза 10 4 лютага 2018 German Masters, Берлін, Германія Уйльямс МаркСцяг Уэльса Марк Уільямс 1:9
Параза 11 11 лютага 2018 Shoot-Out, Уотфард, Англія Джорджыу МайклСцяг Кіпра Майкл Джорджыу 56:67[фт 1]

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя снукерныя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 1994 Pontin's Spring Open, Прэстацін, Уэльс Браун УэйнСцяг Англіі Уэйн Браўн 3:7
Перамога 1 1995 Pontin's Autumn Open, Прэстацін, Уэльс Лй СтывенСцяг Англіі Стывен Лі 5:1
Перамога 2 1997 Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя Коуч МэцьюСцяг Англіі Мэцью Коўч 7:6
Перамога 3 13 ліпеня 2008 Сусветная серыя – Берлін, Берлін, Германія Меярфй ШонСцяг Англіі Шон Мёрфі 6:1
Параза 2 21 верасня 2008 Адкрыты чэмпіянат Бельгіі, Дзюфель, Бельгія Уолдэн РыкйСцяг Англіі Рыкі Уолдэн 0:4
Параза 3 18 кастрычніка 2009 Сусветная серыя – Прага, Прага, Чэхія Уайт ДжымйСцяг Англіі Джымі Уайт 3:5
  1. а б в Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.