Дажджавік, Пархавік[1] (Lycoperdon) — род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў.
Пладовыя целы шара-, груша-, галоўчата-падобныя, сядзячыя або з несапраўднай ножкай, з белымі ніткамі міцэлію каля асновы, дыяметрам 1—20 см. Абалонка (перыдый) двухслаёвая. Вонкавы слой шыпаваты, ігольчасты, дробнабародаўчаты, лёгка ападае, унутраны — буры, падобны на паперу. Глеба (мякаць) белая, мяккая, пры выспяванні бледна-аліўкавая, парашкаватая. Споры шарападобныя, гладкія або бародаўчатыя, часам з доўгімі прыдаткамі.
Каля 50 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш вядомыя дажджавік жамчужны, або шыпаваты, ці сапраўдны (Lycoperdon perlatum), дажджавік грушападобны (Lycoperdon pyriforme); таксама адзначаны дажджавікі маленькі (Lycoperdon pusillum), імшысты (Lycoperdon muscorum), вожыкападобна-калючы (Lycoperdon echinatum).
Ядомыя ў маладым узросце.
Зноскі
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- Грибы: Справочник / Пер. с итал. Ф. Двин — М.: «Астрель», «АСТ», 2001. — С. 621—263. — 304 с. — ISBN 5-17-009961-4.
- Грюнерт Г. Грибы / пер. с нем — М.: «Астрель», «АСТ», 2001. — С. 252—255. — (Путеводитель по природе). — ISBN 5-17-006175-7.
- Лессо Т. Грибы, определитель / пер. с англ. Л. В. Гарибовой, С. Н. Лекомцевой — М.: «Астрель», «АСТ», 2003. — С. 260—261. — ISBN 5-17-020333-0.