Пол Пот

Пол Пот
кхмер.: ប៉ុល ពត
прэм’ер-міністр Камбоджы[d]
25 кастрычніка 1976 — 7 студзеня 1979
Папярэднік Нуон Чэа
Пераемнік Пен Сован[d]
General Secretary of the Communist Party of Kampuchea[d]
люты 1963 — 1981
Папярэднік Tou Samouth[d]

Нараджэнне 19 мая 1925(1925-05-19)[1][2][…] ці 19 мая 1928(1928-05-19)[2][3][…]
Смерць 15 красавіка 1998(1998-04-15)[4][5][…]
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні кхмер.: សាឡុត ស
Бацька Saloth Phem[d]
Жонка Кхіеў Панары[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Герой КНДР Ордэн Дзяржаўнага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пол Пот, сапр.: Салот Сар (19 мая 1928, в. Прэксбаўв — 15 красавіка 1998) — кіраўнік Камбоджы, лідар Чырвоных Кхмераў. Узначальваў камуністычны рэжым, які праводзіў генацыд супраць свайго народа і за 3,5 гады панавання знішчыў 1 млн чалавек, што складала 1/6 ад агульнага насельніцтва Камбоджы.

Нарадзіўся ў сям’і заможнага селяніна. Ва ўзросце дзевяці гадоў адпраўлены ў Пнампень да сваякоў. Пасля пераезду колькі месяцаў праводзіць прыслужнікам у будыйскім манастыры Ват Батум Вадэй, дзе вывучае кхмерскую мову і асновы будызму. У 1937 годзе паступае ў каталіцкую пачатковую школу École Miche, дзе атрымлівае асновы класічнай адукацыі. Пасля яе заканчэння ў 1942 годзе працягвае навучанне ў Каледжы Нарадома Сіянука ў Кампангчаме. Спроба ў 1948 годзн працягнуць адукацыю ў прэстыжным Ліцэі Сісавата скончылася няўдачай, ён не здолеў здаць іспыты і быў вымушаны працягнуць навучанне ў Тэхнічнай школе ў Пнампені. У 1949 годзе атрымлівае ўрадавую стыпендыю для вышэйшай адукацыі ў Францыі. Меркавалася, што ён працягне навучанне ў прафесійнай школе ў Ліможы або Тулоне.

Прыехаўшы ў Францыю, Салот Сар адправіўся ў Парыж, дзе вывучаў радыёэлектроніку. Успамінаючы пра першы год свайго студэнцкага жыцця ён адзначаў, што шмат працаваў і быў добрым студэнтам. Улетку 1950 года разам з іншымі студэнтамі адпраўляецца на працу ў Югаславію, дзе каля месяца працуе ў Заграбе. У канцы 1950 года ў Парыж прыязджае яго стары сябра — Іенг Сары, які знаёміць Салот Сара з Кенг Вансакам, патрыятычна настроеным нацыяналістам, з якім вучыўся ў Ліцэі Сісавата. Менавіта на кватэры Кенг Вансака пачынае працаваць марксісцкі гурток, ініцыятарамі стварэння якога былі Іенг Сары і Рат Самаен. Сярод прац, якія абмяркоўваліся ў гуртку — «Нацыянальнае пытанне» І. В. Сталіна, «Імперыялізм, як вышэйшая стадыя капіталізму» У. І. Леніна, «Капітал» К. Маркса.

У сярэдзіне 1952 года Салот Сар пад псеўданімам Кхмер Даом выступае са сваім першым палітычным творам — у адмысловым выпуску часопіса камбаджыйскіх студэнтаў «Khmer Nisut» выходзіць яго артыкул «Манархія або дэмакратыя?». Імаверна ў 1952 годзе ўступіў і ў Камуністычную партыю Францыі[7]. Да гэтага часу ўжо страціў цікавасць да навучання і быў адлічаны з універсітэту. 15 снежня 1952 года пакідае Францыю і вяртаецца на радзіму.

У студзені 1953 года Салот Сар вярнууся ў Камбоджу і пасяліўся ў Пнампені ў свайго старэйшага брата Лот Суонга. Праз месяц ён распачаў спробы усталяваць кантакты з антыфранцузскімі партызанамі, а пасля пазнаёміўся з мясцовым прадстаўніком Камуністычнай партыі Індакітая (КПІ) — Фам Ван Ба і звярнууся да яго з просьбай прыняцця ў КПІ на падставе членства ў Камуністычнай партыі Францыі. Фам Ван Ба звязаўся з Парыжам праз Ханой і ў жніўні 1953 года Салот Сар быў прыняты ў КПІ, пачаў працаваць у аддзеле масавай прапаганды штабной ячэйкі, наведваць школу для партыйных кадраў дзе яго настаўнікам быў Тую Самут. У 1954 годзе займаецца падрыхтоўкай будучых выбараў.

Вярнуўшыся ў Камбоджу, заснаваў рух, вядомы пад назвай «Чырвоныя кхмеры», які ў 1967 годзе пачаў партызанскую вайну супраць цэнтральнага ўраду. У 1975 годзе яго атрады захапілі сталіцу Камбоджы Пнампень. Псеўданім Пол пачаў ужываць яшчэ ў 1950-я гады, а псеўданім Пол Пот з 1976 года. Псеўданім Пол Пот быў скарачэннем ад французскага «politique potentielle» — «патэнцыйная (магчымая) палітыка»[8]. У краіне ўсталяваўся рэжым самага лютага тэрору супраць прадстаўнікоў вышэйшага класу і інтэлігенцыі. У 1979 годзе рэжым Пол Пот скінуты в’етнамскімі войскамі. Да 1998 года хаваўся ў джунглях у цяжкадаступных раёнах Камбоджы з рэшткамі атрадаў «Чырвоных Кхмераў». У канцы жыцця ўзяты пад варту па загадзе камандуючага войскамі чырвоных кхмераў Тая Мока. Памёр ад рака.

Зноскі

  1. Pol Pot // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Den Store Danske Encyklopædi — 1994. Праверана 21 жніўня 2022.
  3. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968. Праверана 21 жніўня 2022.
  4. а б Encyclopedia of World BiographyGale.
  5. BBC Online — 1997.
  6. Khmer Rouge "Butcher" buried near Pol Pot — 2006.
  7. Чендлер Дэвид П. Брат номер один: Политическая биография Пол Пота. — Екатеринбург: Ультра. Культура, 2005. -- С. 398.
  8. Пол Пот: борец за счастье народа или кровавый диктатор?
  • Kiernan B. How Pol Pot Came to Power: Colonialism, Nationalism, and Communism in Cambodia, 1930—1975. London, 1985.
  • Kiernan B. The Pol Pot Regime: Race, Power, and Genocide in Cambodia under the Khmer Rouge, 1975-79. New Haven, 1996.
  • David P. Chandler Brother Number One: A Political Biography of Pol Pot. Boulder, 1999.
  • Кампучия: от трагедии к возрождению. М., Издательство политической литературы, 1979. — 255 с.