Радрыга Дутэртэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тагальск.: Rodrigo Duterte | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Лені Рабрэда | ||||||
Папярэднік | Бенігна Акіна III | ||||||
Пераемнік | Бонгбанг Маркас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||||||
Пераемнік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бенхамін дэ Гусман | ||||||
Пераемнік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасінта Рубілар | ||||||
Пераемнік | Бенхамін дэ Гусман | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||||||
Пераемнік | Сара Дутэртэ-Капрыа | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карнеліа П. Маскарынья | ||||||
Пераемнік | Хільберт Абельера | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Праспера Награлес | ||||||
Пераемнік | Праспера Награлес | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 сакавіка 1945[1][2] (80 гадоў) |
||||||
Бацька | Вісентэ Дутэртэ | ||||||
Маці | Саледад Роа-Дутэртэ | ||||||
Жонка |
|
||||||
Дзеці |
|
||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | юрыст, палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Сайт | president.gov.ph (англ.) | ||||||
![]() |
Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (тагальск.: Rodrigo Roa Duterte; нар. 28 сакавіка 1945[1][2], Маасін[d], Усходнія Вісаі[d]) — філіпінскі юрыст і палітык, 16-ы Прэзідэнт Філіпін.
Першы прэзідэнт-выхадзец з вострава Мінданаа, чацвёрты — нацыянальнасці вісая. Займаў пасаду мэра горада Даваа ў агульнай складанасці больш за 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам горада і членам Палаты Прадстаўнікоў Філіпін. 21 лістапада 2015 года абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на пост Прэзідэнта Філіпін, і ў 2016 годзе перамог на выбарах[3].
Сын губернатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 годзе сям’я пераехала ў Даваа.
У 1972 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю ў каледжы Сан Бэда. У 1998—2001 гадах быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі горада Даваа. Пасля гэтага тройчы пераабіраўся на пасаду мэра горада Даваа. У 2010 годзе саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.
За часы мэрства Радрыга Дутэртэ Даваа ператварылася ў мірны і спакойны горад. Узровень злачыннасці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя тураператары характарызуюць Даваа як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Усходняй Азіі»[4].
За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[4], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патуранне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расследавання[4][5][6]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасць да забойстваў.
У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясціў, што не будзе балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцця.
Падчас прэзідэнцтва Дутэртэ (2016—2022) яго антынаркатычная кампанія прывяла да смерці тысяч людзей. Паліцыя паведамляла пра каля 6.000 загінулых, але праваабарончыя арганізацыі сцвярджаюць, што іх колькасць можа дасягаць 30.000.
У 2019 годзе Дутэртэ вывеў Філіпіны з Рымскага статута, каб пазбегнуць расследаванняў Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Аднак у 2023 годзе суд аднавіў расследаванне, адхіліўшы пярэчанні філіпінскага ўрада. Прэзідэнт Філіпін Бонгбанг Маркас, які заняў пасаду ў 2022 годзе, выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з МКС у пытанні арышту Дутэртэ. Былы Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны паліцыяй 11 сакавіка 2025 года ў міжнародным аэрапорце Манілы па ордары Міжнароднага крымінальнага суда па абвінавачваннях у злачынствах супраць чалавечнасці, звязаных з яго жорсткай антынаркатычнай кампаніяй.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)