Роберт Львовіч Генін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | верасень 1941 (57 гадоў) ці 1943 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Львовіч Генін (1884, Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — 1941, Масква) — мастак, графік.
Нарадзіўся ў сям’і крамніка. Вучыўся ў Віленскай народнай мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева, у Адэскім мастацкім вучылішчы Таварыства прыгожых мастацтваў імя Вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча. У 1902 годзе накіраваўся на вучобу ў Мюнхен у школу А. Ажбэ, але расчараваўся ў ёй.
Пазней пераехаў у Парыж, жыў у камуне мастакоў «Вулей» (1904—1905). У 1904—1906 гадах вучыўся ў Акадэміі Р. Жуліяна і на факультэце сацыяльных навук у Сарбоне, потым вярнуўся ў Мюнхен, дзе ўваходзіў у аб’яднанне «Sema».
Удзельнік «Восеньскага салона» (1907). Сумесна з М. Фінгештэнам выдаў цыкл гравюр сухой іголкай «З берлінскіх прытонаў» (1919). У 1935 г. у галерэі «Ліліенфельд» прайшла апошняя персанальная выстаўка.[6]
У 1936 годзе вярнуўся ў СССР, член МАССМ (з 1937 года). У верасні 1941 года, пасля пачатку вайны Германіі з СССР, спрабаваў запісацца ў апалчэнне. Памёр у Маскве.
Творы захоўваюцца ў Мастацкім музеі Рэгенсбурга, Берлінскім мастацкім музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Германіі, Швейцарыі, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Расіі і Беларусі.