Сунэ Бергстрэм | |
---|---|
шведск.: Karl Sune Detlof Bergström | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 2004[3][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maj Nelly Nelly Bergström[d] |
Дзеці | Свантэ Пяэба[6] |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік |
Навуковая сфера | Біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сунэ Бе́ргстрэм (шведск.: Karl Sune Detlof Bergström; 10 студзеня 1916, Стакгольм, Швецыя — 15 жніўня 2004) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў».
Скончыў Каралінскі інстытут у Стакгольме ў 1943 годзе. З 1947 года ў Лундскім універсітэце, з 1958 года і ў 1970—1977 гадах рэктар у Каралінскім інстытуце, з 1960 года ў Базельскім універсітэце (Швейцарыя).
У 1975 годзе Бергстрэм быў прызначаны ў Савет дырэктараў Нобелеўскага фонду ў Швецыі[8].
У тым жа годзе ён атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц ў Калумбійскім універсітэце разам з Бенгтам Самуэльсанам.
Аўтар навуковых прац па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну.
Член Каралеўскай Шведскай АН. Замежны член АН СССР (1976), АМН СССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане.
Бацька палеагенетыка Свантэ Пяэба.