Ферыд Мурад | |
---|---|
англ.: Ferid Murad | |
| |
Дата нараджэння | 14 верасня 1936[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 2023[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, біёлаг, фармаколаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія, медыцына[6] і фармакалогія[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрл Сазерленд |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ферыд Мурад (англ.: Ferid Murad, 14 верасня 1936[1][2][…], Whiting[d], Індыяна — 4 верасня 2023[3][4][…], Менла-Парк, Каліфорнія[5]) — амерыканскі ўрач і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Р. Ферчгатам і Л. Ігнарай «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў, што нітрагліцэрын і падобныя лекі дзейнічаюць як вазадылататары ў выніку ўтварэння з іх у арганізме аксіду азоту (NO), які дзейнічае як сігнальная малекула і расслабляльна дзейнічае на крывяносныя сасуды.
Нарадзіўся 14 верасня 1936 года ва Уайтынгу, штат Індыяна, у сям’і Джабіру Мурада, албанскага імігранта з Гостывара, Македоніі, і Генрыэты Баўмэн, амерыканскай хрысціянкі. Фэрыд выхоўваўся ў хрысціянскіх традыцыях.[8]
Скончыў Кліўлендскі ўніверсітэт у 1965 годзе. Доктар філасофіі (1965). З 1971 года — дырэктар Цэнтра навуковых даследаванняў, адначасова — прафесар (з 1975 года) Віргінскага ўніверсітэта (г. Шарлатсвіл). У 1981—1989 гадах — прафесар Стэнфардскага, з 1988 года — Чыкагскага ўніверсітэтаў. У 1997—2011 гадах — дырэктар Інстытута малекулярнай медыцыны пры навуковым цэнтры здароўя Універсітэта Тэхаса. З красавіка 2011 года — прафесар на кафедры біяхіміі і малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.[9]
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае кравяносныя сасуды.
Памёр 4 верасня 2023 года ў Менла-Парку (Каліфорнія).
Рашэнне Нобелеўскага камітэта не прысуджаць прэмію Сальвадору Манкада, які самастойна зрабіў тыя ж вынікі, што і Ігнара, выклікала крытыку з боку шматлікіх вучоных і таварыстваў.[11]
У маі 2012 года муніцыпалітэт Чаір (Скоп’е) абвясціў Мурада ганаровым грамадзянінам.[12]