Фрыдрых фон Інгеналь | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Friedrich von Ingenohl | |||||||||
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1857[1] | ||||||||
Месца нараджэння | |||||||||
Дата смерці | 19 снежня 1933[1] (76 гадоў) | ||||||||
Месца смерці | |||||||||
Грамадзянства | |||||||||
Род войскаў | Германскі імперскі флот | ||||||||
Гады службы | 1874—1915 | ||||||||
Званне | |||||||||
Камандаваў | Флот адкрытага мора | ||||||||
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна | ||||||||
Узнагароды і званні |
|
||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гу́стаў Ге́нрых Эрнст Фры́дрых Фон Інгеналь (ням.: Gustav Heinrich Ernst Friedrich von Ingenohl; 30 чэрвеня 1857, Нойвід — 19 снежня 1933, Берлін) — нямецкі ваенны дзеяч, адмірал. У 1909—1910 камандаваў Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадрай. Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора на пачатку Першай сусветнай вайны[4]. Звольнены пасля няўдалай для немцаў бітвы ля Догер-банкі.
Фрыдрых Інгеналь нарадзіўся ў сям’і гандляра, у 1874 годзе пачаў службу на флоце, правёў шмат гадоў на Далёкім Усходзе. У 1895 годзе ўдзельнічаў у Япона-кітайскай вайне (Германія прымала ўдзел у гэтай вайне — гл. Траістая інтэрвенцыя). У 1897 годзе Інгеналь быў пераведзены ў Берлінскае Адміралцейства, у 1904 годзе прызначаны камандарам імператарскай яхты SMY Hohenzollern . У 1908 годзе атрымаў званне контр-адмірала з правам дадання да свайго прозвішча прыстаўкі -фон, што азначала ўзвядзенне ў дваранства (27 студзеня 1909 года). Прызначаны Галоўнакамандуючым флоту ў студзені 1913 года[5].
З пачаткам Першай сусветнай вайны Інгеналь распрацаваў для германскага флота тактыку хуткіх і рашучых баявых аперацый, гэтая тактыка не знайшла падтрымкі вышэйшага германскага адміралітэта. Яго ідэя заключалася ў частых укольчатых нападах брытанскіх судоў, правакуючых праціўніка на неасцярожныя контрудары. Такая тактыка не прынесла вынікаў, у першым значным сутыкненні — Бітве ў Гельгаландскай бухце 28 жніўня 1914 года Германскі ваенны флот страціў 3 лёгкіх крэйсера і мінаносец. У другім сутыкненні 24 студзеня 1915 года ў Бітве ля Догер-банкі страты былі яшчэ значней. Фрыдрых Фон Інгеналь быў адхілены ад камандавання Флотам адкрытага мора 2 лютага 1915 года, яго змяніў адмірал Гуга фон Поль.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны брытанцы запатрабавалі ад Германіі выдачы Інгеналя, абвінавачваючы яго ў ваенных злачынствах, але немцы яго не выдалі. Фрыдрых Фон Інгеналь памёр у Берліне 19 снежня 1933 года.