Юліян Вайвадс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Julijans Vaivods | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Macriana Maior[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Ліепайская дыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Рыжская архідыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
18 жніўня 1895[1] |
||||||
Смерць |
23 мая 1990 (94 гады) ці 24 мая 1990[2] (94 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 7 красавіка 1918 года | ||||||
Епіскапская хіратонія | 18 лістапада 1964 года | ||||||
Кардынал з | 2 лютага 1983 года | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Юліян Вайвадс (лат.: Julijans Vaivods), (10 жніўня 1895, вёска Варкава, Дзвінскі павет Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Латвійскай Рэспубліцы — 23 мая 1990, Рыга, Латвія, СССР) — латвійскі кардынал. Апостальскі адміністратар Рыжскай архідыяцэзіі з 10 лістапада 1964 па 23 мая 1990. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі ў 1970—1990. Кардынал-святар з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці з 2 лютага 1983.
Скончыў Семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і тэалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. 7 красавіка 1918 года пасвечаны ў святары. У 1918—1944 гадах служыў у Ліепаі ў якасці епархіяльнага канцлера курыі і суддзі курыі. У 1944—1958 гадах — вікарый у Ліепаі. З 4 ліпеня 1949 года — прэлат Яго Святасці.
У 1958—1960 гадах — асуджаны і прысуджаны да двух гадоў зняволення, якія адбываў у мардоўскіх лагерах. У 1960—1962 гады — пастырскае служэнне. У 1962—1964 гады — вікарый у Рызе. Па запрашэнні Папы Рымскага прыняў удзел у працы Другога Ватыканскага сабору 1964 года. 10 лістапада 1964 года прызначаны апостальскім адміністратарам Рыгі і тытулярным біскупам Macriana Maior. 18 лістапада 1964 года пасвечаны ў сан біскупа. З 1970 года па 1990 год з’яўляўся старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі.
Са 2 лютага 1983 года пасвечаны ў кардынала-святара з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці. Не ўвайшоў у лік кардыналаў-выбаршчыкаў па ўзросце, у момант атрымання кардынальскага звання яму было 88 гадоў.