Януш Скумін-Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Гедройц | ||||||
Пераемнік | Мікалай Станіслававіч Кішка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Пётр Пац | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Андрэй Станіслаў Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1572 | ||||||
Смерць |
27 мая 1642 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Фёдар Тышкевіч | ||||||
Маці | Кацярына Ляцкая[d] | ||||||
Жонка | Барбара з Нарушэвічаў[d][1] і Соф’я Замяхоўская[d] | ||||||
Дзеці | Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d][2] | ||||||
Веравызнанне | уніяцтва[1] |
Януш Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 27 мая 1642) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (1621 — 1626), троцкі (1626 — 1640), віленскі (з 1640), староста браслаўскі, юрборскі і навадворскі.
Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін-Тышкевічы) герба «Ляліва», сын Тэадора, ваяводы наваградскага, і Кацярыны з Ляцкіх.
Навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швецыяй. Ваяваў супраць шведаў у Інфлянтах у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1618), Дзмітрыядзе ІІ, і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621).
Аўтар дзённіка мірных перамоў са Швецыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы падчас складання Берасцейскай уніі (1596), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй».
У 1618 зрабіў ахвяраванне на карысць кляштара бенедыкцінцаў у Гродна.
Першы раз ажаніўся з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча, другі — з Соф'яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію, якая стала жонкай Аляксандра Людвіка Радзівіла.