У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шаўчук.
Яўге́ній Васі́льевіч Шаўчу́к (малд.: Евгений Васильевич Шевчук, рум.: Evgheni Vasilievici Șevciuk, руск.: Евге́ний Васи́льевич Шевчу́к, укр.: Євге́н Васи́льович Шевчу́к; нар. 19 чэрвеня 1968, г. Рыбніца МССР) — прыднястроўскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета ПМР (з 2005), лідар партыі «Абнаўленне» (да 2009 г.). Прэзідэнт ПМР з 2011 да 2016 гг.
У 1992—1998 гг. працаваў у органах МУС Прыднястроўя па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. У 2000 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета і намеснікам старшыні ВС. У 2005 г. партыя «Абнаўленне» і саюзныя ёй сілы заваявалі большасць у Вярхоўным Савеце, і Шаўчук быў абраны старшынёй ВС. У 2011 г. быў абраны прэзідэнтам ПМР.
Летам 2017 г. Шаўчук збег ў Малдову, патлумачыўшы гэта тым, што яго «замовілі» і пераследуюць.
У 2018 г. экс-прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Яўгеній Шаўчук быў завочна прысуджаны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў памеры 600 мільёнаў прыднястроўскіх рублёў (каля $36 мільёнаў). Суд прызнаў яго вінаватым у двух эпізодах атрымання хабару ў буйным памеры і трох эпізодах перавышэння службовых паўнамоцтваў. Шаўчук быў таксама пазбаўлены дзяржаўных узнагарод[1][2].
Зноскі