«Back to December» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Speak Now |
||||
Выпушчаны | 15 лістапада 2010 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2009-2010 | |||
Жанр | кантры, кантры-поп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт | |||
Працягласць | 04:53 | |||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Back to December» (бел. «Назад у снежань») — другі сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт у падтрымку яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 15 ноября 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. Сінгл увайшоў у дзесятку лепшых хітоў у Канадзе, дзе мае залаты статус, і ЗША, дзе стаў двойчы плацінавым.
«Back to December», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова песня з’яўлялася прома-сінглам, але 15 лістапада 2010 афіцыйна выйшла як другі сінгл у падтрымку альбома[1]. Кампазіцыя прысвечана аднаму з каханых Тэйлар — акцёру Тэйлару Лотнеру, вядомаму по сазе Змярканне[2][3].
Песня атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў: "Rolling Stone"[4], Slant Magazine[5], "Roughstock"[6], "The Oxonian Review"[7], "New York Post"[8], Sputnikmusic[9], Engine 145[10], Country Universe[11].
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
"Back to December" — першы раз, калі я прашу прабачэння ў каго-небудзь з дапамогай песні. Чалавек, пра якога я напісала яе, заслугоўвае гэта. Песня аб тым, хто быў неверагодным са мной, проста ідэальным для мяне ў адносінах, а я была вельмі бяспечная ў дачыненні да яго, так што гэта словы, якія я б сказала яму. Ён заслугоўвае, каб пачуць іх. Ты вучышся таму, як весці сябе з людзьмі ў адносінах, і часам ты робіш гэта занадта позна. Калі казаць пра мяне, то я праматваю ўсё ў галаве зноў і зноў, думаючы пра тое, што магло адбыцца па-іншаму. Гэтая песня выказвае шкадаванне. Часам кожны твой голас у галаве крычыць: "Табе трэба папрасіць прабачэння. Ты паставілася да гэтага дрэнна. Ты зрабіла камусьці балюча". |
У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл увайшоў у топ-10, апынуўшыся на 6 месцы. У кантры-чарце Hot Country Songs пікам псені стала 3 прыступка. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 26 пазіцыі, а ў Новай Зеландыі — 24.
У выніковым гадавым кантры-чарце Hot Country Songs 2011 года песня апынулася на месцы № 38[12] і дасягнула пазіцыі № 74 у мультыжанравым амерыканскім хіт-парадзе Bilboard Hot 100. Гэта адзіная песня з альбома «Speak Now», якая ўвайшла ў выніковы гадавы чарт таго года[13]. Да лістапада 2014 года наклад «Back to December» дасягнуў 1,9 мільёнаў копій у ЗША[14] і каля 40 тысяч — у Канадзе.
Кліп быў зняты ў снежні 2010 года і выпушчаны 3 студзеня 2011 года. Рэжысёрам выступіў Ёан Лімойн.
Патаемнае пасланне — «Tay» (бел. «Тэй» — вытворная форма імя "Тэйлар").
Чарт (2010-2011) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
ARIA | 26 |
Canadian Hot 100 | 7 |
RIANZ | 16 |
Billboard Hot 100 | 6 |
Billboard Adult Contemporary | 14 |
Billboard Adult Top 40 | 11 |
Hot Country Songs | 3 |
Billboard Mainstream Top 40 | 11 |
Чарт (2011) | Пазіцыя |
---|---|
Billboard Hot 100 | 74 |
Billboard Adult Contemporary Songs | 30 |
Billboard Adult Pop Songs | 42 |
US Country Songs | 38 |
US Radio Songs | 58 |
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |archivedate=
(даведка)