Міжнародныя сілы садзейнічання бяспецы | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 20 снежня 2001 — 28 снежня 2014 |
Падпарадкаванне |
![]() |
Тып | воінскае фарміраванне |
Складаецца з | |
Колькасць | 130 000 вайскоўцаў |
Дыслакацыя | Кабул, Афганістан |
Дэвіз | Дапамога і Супрацоўніцтва |
Удзел у | Вайна ў Афганістане (2001—2014) |
Знакі адрознення |
![]() |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. #Камандуючыя |
Міжнародныя сілы садзейнічання бяспецы (англ.: International Security Assistance Force; ISAF) — узначалены НАТА міжнародны вайсковы кантынгент, які дзейнічаў на тэрыторыі Афганістана з 2001 па 2014.
Міжнародныя сілы па падтрыманні бяспекі былі створаны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй № 1386 Савета Бяспекі ААН ад 20 снежня 2001 года. Іх прысутнасць у краіне пасля звяржэння рэжыму талібаў была неабходна для:
«аказання дапамогі афганскаму Часоваму органу ў забеспячэнні бяспекі ў Кабуле і прылеглых да яго раёнах, з тым каб афганскі Часовы орган, а таксама персанал Арганізацыі Аб’яднаных Нацый маглі дзейнічаць ва ўмовах бяспекі[1].»
Са жніўня 2003 года камандаванне ISAF ажыццяўлялася блокам НАТА. У канцы 2014 года на змену сілам міжнароднай узброенай кааліцыі прыйшла небаявая аперацыя альянсу «Рашучая падтрымка». Увесь цяжар вайны лёг на плечы афганскай арміі.
Сцяг | Імя | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | |
---|---|---|---|---|
1. | ![]() |
генерал-лейтэнант Джон Мак-Кол | 10.01.2002 | 20.06.2002 |
2. | ![]() |
генерал-лейтэнант Хільмі Акін Зорлу | 20.06.2002 | 10.02.2003 |
3. | ![]() |
генерал-лейтэнант Норберт ван Хойст | 10.02.2003 | 11.08.2003 |
4. | ![]() |
генерал-лейтэнант Гоц Глімерот | 11.08.2003 | 9.02.2004 |
5. | ![]() |
генерал-лейтэнант Рык Хілье | 9.02.2004 | 9.08.2004 |
6. | ![]() |
генерал-лейтэнант Жан-Луі Пі | 9.08.2004 | 13.02.2005}} |
7. | ![]() |
генерал-лейтэнант Этэм Эрдагы | 13.02.2005 | 5.08.2005 |
8. | ![]() |
генерал арміі Маура дэль Векьа | 5.08.2005 | 4.05.2006 |
9. | ![]() |
генерал арміі Дэвід Рычардс | 4.05.2006 | 4.02.2007 |
10. | ![]() |
генерал арміі Дэн Мак-Ніл | 4.02.2007 | 3.06.2008 |
11. | ![]() |
генерал арміі Дэвід Мак-Кірнан | 3.06.2008 | 15.06.2009 |
12. | ![]() |
генерал арміі Стэнлі Мак-Крыстал | 15.06.2009 | 23.06.2010 |
13. | ![]() |
генерал арміі Дэвід Петрэус | 4.07.2010 | 18.07.2011 |
14. | ![]() |
камендант корпуса марской пяхоты Джон Ален | 18.07.2011 | 10.02.2013 |
15. | ![]() |
камендант корпуса марской пяхоты Джозэф Данфард | 10.02.2013 | 26.07.2014 |
16. | ![]() |
генерал арміі Джон Кэмпбэл | 26.08.2014 | 2.03.2016 |
Першапачаткова зона адказнасці ISAF ахоплівала толькі сталіцу Афганістана Кабул.
У кастрычніку 2003 года Савет Бяспекі ААН прыняў рашэнне аб пашырэнні місіі за межы Кабула. Пашырэнне праходзіла паступова і было завершана ў кастрычніку 2006 года, калі войски ISAF прынялі на сябе адказнасць за забеспячэнне бяспекі на ўсёй тэрыторыі краіны. Мэтай павелічэння кантынгенту ў Афганістане было стрымаць актыўнасць баевікоў руху «Талібан», даўшы афганцам час узяць у свае рукі кантроль над краінай.
На 6 чэрвеня 2011 года максімальная колькасць ISAF складала 132 457 вайскоўцаў (у тым ліку 90 тысяч амерыканскіх), у місіі прымалі ўдзел 48 краін[2].
Аднак планы па скарачэнні сваёй ролі ў баявых аперацыях на тэрыторыі Афганістана зарадзіліся адразу ў некалькіх ключавых удзельнікаў «Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы»[3]. У выніку 21 верасня 2012 года дадатковы кантынгент НАТА ў асобе 33 тысяч вайскоўцаў ЗША пакінуў краіну. Такім чынам, станам на 1 чэрвеня 2014 года, агульная колькасць ISAF складала 49 902 вайскоўцаў[4].
Да 1 студзеня 2015 года місія «Нязломнай свабода» была завершана, у сувязі з чым кантынгент кааліцыйных войскаў быў значна скарочаны. У прыватнасці, амерыканская групоўка станам на лета 2015 года складала каля 11 тыс. вайскоўцаў, якія былі задзейнічаны ў новай небаявой місіі «Рашучая падтрымка», асноўныя задачы якой звязаны з дапамогай афганскім сілам аховы правапарадку ў сферы навучання і інструктавання навабранцаў[5].
ISAF складаліся з 5 рэгіянальных камандаванняў, кожнаму з якіх падпарадкоўваліся некалькі правінцыйных груп рэканструкцыі (англ.: Provincial Reconstruction Team, PRT). У склад кожнай такой групы ўваходзілі як ваенныя падраздзяленні, так і паліцэйскія (саветнікі афганскай паліцыі) плюс грамадзянскі персанал розных урадавых агенцтваў краін-удзельніц.
Склад удзельнікаў кааліцыі быў неаднолькавым: у лютым 2005 года дзейнічалі кантынгенты 37 краін, у далейшым, іх колькасць павялічылася (у сакавіку 2011 года ў склад ISAF уваходзілі вайскоўцы 46 краін НАТА[6]; у жніўні 2013 года ў склад ISAF уваходзілі вайскоўцы 47 краін кааліцыі[7]). У агульнай складанасці за перыяд з пачатку ваеннай аперацыі ў 2001 годзе і да канца 2015 года ў склад ISAF уваходзілі падраздзяленні ўзброеных сіл 50 краін свету, найбольш буйным з’яўляецца кантынгент ЗША.
Спіс краін, якія ўдзельнічалі ў канфлікце ў Афганістана ў рамках ISAF: