Nissan

Nissan Motor Co., Ltd.
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: NSANY, TYO: 7201.T
Заснаванне 1933
Заснавальнікі Yoshisuke Aikawa[d], Den Kenjirō[d] і William R. Gorham[d]
Краіна
Размяшчэнне  Японія: Іакагама
Адрас
Галіна Аўтамабілебудаванне
Прадукцыя Легкавыя і камерцыйныя аўтамабілі
Абарот
  • 12 трлн ¥ (2018)[1]
Аперацыйны прыбытак
  • 575 млрд ¥ (2018)[1]
Чысты прыбытак
  • 764 млрд ¥ (2018)[1]
Актывы
  • 18,7 трлн ¥ (31 сакавіка 2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 136 134 чал. (2020)[3]
Дэвіз Shift the way you move
Матчына кампанія Рэно і Renault–Nissan–Mitsubishi Alliance[d]
Даччыныя кампаніі Jatco[d][4], Nissan Motor Car Carrier[d], Calsonic Kansei[d][4], Renault Nissan Automotive India Private Limited[d][4], Nissan Motor Manufacturing UK[d][4], Nissan Technical Center North America[d][4], Nismo[d], Nissan Shatai[d][4], Nissan Motor Kyushu[d][4], Aichi Machine Industry[d], Nissan Kohki[d][4], Automotive Energy Supply Corporation[d][4], NISSAN TRADING CO., LTD.[d][4], Nissan Financial Services[d][4], AutoTechnicJapan CO.,LTD[d][4], Nissan Network Holdings[d][4], Nissan Car Rental Solutions[d][4], Nissan Motor Ibérica[d][4], Nissan New Zealand[d][4], Nissan Motor Indonesia[d][4], Infiniti, Nissan France[d], Renault–Nissan–Mitsubishi Alliance[d] і Datsun[d]
Сайт nissan-global.com (англ.)

Nissan Motor Co., Ltd. (яп.: 日産自動車株式会社) — японская кампанія, другі па велічыні аўтавытворца ў Японіі пасля Toyota.

Nissan Model 70

Датай заснавання карпарацыі лічыцца 26 снежня 1933, калі ў выніку зліцця кампаній «Тобата імона» і «Ніхон саньё» была створаная новая кампанія, якая з 1 чэрвеня 1934 г. носіць назву «Нісан мотар» (па першых літарах назвы кампаніі «Ніхон саньё», «Японская прамысловасць»). У маі 1935 кампанія прыняла рашэнне аб развіцці гандлёвай маркі «Нісан». Маленькія машыны па-ранейшаму зваліся Datsun (з 1934 года пад гэтай маркай выпускаўся англійскі Austin 7), а вялікія — Nissan. Першая машына пад назвай Nissan была створана ў 1937 годзе — гэта была Nissan Model 70, які выпускаўся па ліцэнзіі амерыканскай кампаніі Graham-Paige[5].

Практычна да 1980-х гадах асновай мадэльнага шэрагу кампаніі былі розныя мадыфікацыі аўтамабіляў «Датсан», якія выпускаліся яшчэ да стварэння кампаніі (у 1983 годзе гэтая марка перастала існаваць).

У 1958 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у ЗША, а ў 1964 годзе «Нісан» стала першай японскай кампаніяй, якая ўвайшла ў дзясятку найбуйных аўта-імпарцёраў у ЗША. У 1962 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у Еўропу.

Першая замежная зборачная вытворчасць «Нісан» была адчынена ў 1959 на Тайвані, цяпер замежная вытворчасць «Нісан» разгорнута ў 20 краінах.

У сярэдзіне 90-хх гадоў XX стагоддзя кампанія стала перажываць істотныя фінансавыя цяжкасці, з прычыны чаго яе кантрольны пакет у 1999 быў прададзены французскай Renault. Французскай кампаніі прыналежыць 44,4 % акцый «Нісана», а «Нісан» мае 15 % акцый Renault.

Уласнікі і кіраўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

44,4 % акцый кампаніі прыналежаць французскай кампаніі Renault S.A.. Прэзідэнт і старэйшы выканаўчы дырэктар — Жан-Дамінік Cянар.

Вытворчыя пляцоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты ў 1935 годзе з выпускам Datsun 14, комплекс ажыццяўляў вытворчасць як цэлых аўтамабіляў, так і кампанентаў. Пасля вайны было прынята рашэнне перанесці аўтамабільныя лініі на новы завод, а Якагаму спецыялізаваць на вытворчасці рухавікоў, падвесак і металічных дэталяў. Вырабляе кампаненты, якімі абсталёўваюць каля 470 000 аўтамабіляў у год[6].

Пачатак дзейнасці 1935
Лакацыя Якагама, прэфектура Канагава, Японія
Агульная плошча 537 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 3300 (станам на 2021 год)
Прадукцыя рухавікі, электрарухавікі, падвескі, кампаненты з каванага алюмінія і штампаванай сталі

Завод пабудаваны ў 1961 годзе. Комплекс уключае таксама навукова-даследчы інстытут і выпрабавальны палігон. Першай выпусканай мадэллю стаў Nissan Bluebird серыі 410/411. У 1978 годзе завод вырабіў 5-мільённы, у 1992-м 10-мільённы, у 2007-м 15-мільённы аўтамабіль[7].

Дата пабудовы 1961
Лакацыя Якосука, прэфектура Канагава, Японія
Агульная плошча 1 699 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 3700 (станам на 2021 год)
Вытворчая магутнасць каля 240 000 машын у год
Прадукцыя Leaf, Note, Aura

Комплекс Татыгі быў адчынены ў 1968 годзе. Першым заводам, які быў завершаны і запушчаны, быў завод па вытворчасці дэталяў з жалеза і алюмінію, а праз год пачалася зборка восяў. Яшчэ праз 2 гады на заводзе былі адкрыты лініі для выпуску гатовых аўтамабіляў.

Спецыялізуецца на выпуску прэміяльных і спартыўных мадэляў[8].

Дата пабудовы 1968 (выпуск аўтамабіляў з 1971 года)
Лакацыя Камінакава, прэфектура Татыгі, Японія
Агульная плошча 2 922 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 5300 (станам на 2019 год)
Вытворчая магутнасць каля 250 000 машын у год
Прадукцыя Nissan Cima, Fuga, Skyline, 370Z, Failady, GT-R;
Infiniti Q50, Q60, Q70

У 1983 годзе Nissan пачаў вытворчасць на заводзе ў Зона Франка  (англ.) (Барселона, Іспанія). Першай мадэллю, з якой стартаваў выпуск, стаў Nissan Patrol. У 80-я гады ў склад Nissan Motor Ibérica (NMISA) увайшоў штампавальны завод у Монкада-і-Рэшак  (англ.). У 2016 годзе часткай NMISA стаў завод рам і падвесак у Сант-Андрэу-да-ла-Барка  (англ.).

У 2021 годзе Nissan вырашыў зачыніць завод, 16 снежня была выраблена апошняя машына. За ўвесь час было выраблена 3 345 000 аўтамабіляў звыш 15 розных мадэляў[9].

Nissan Motor Manufacturing UK

[правіць | правіць зыходнік]

Завод у Вялікабрытаніі быў пабудаваны ў горадзе Сандэрленд. Кантракт на выдзяленне пляцоўкі для будаўніцтва быў падпісаны ў 1984 годзе. Выбар месца быў абумоўлены вялікай колькасцю патэнцыйных супрацоўнікаў, якія страцілі працу на вугальных шахтах, размешчаных у гэтым раёне. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 8 верасня 1986 года пры ўдзеле тагачаснай прэм'ер-міністра Маргарэт Тэтчэр і прэзідэнта Нісана Ютакі Куме[10].

У 1998 годзе была пабудавана ветраная электрастанцыя. Парк вырабляў да 5% неабходнай энергіі. У 2007 годзе выпрацоўка павялічылася да 6%, калі станцыя была пашыраны двума новымі генератарамі, што дало магчымасць скараціць выкіды CO2 на 4000 тон у год. Станам на май 2022 года ёсць 10 ветракоў, на 6,6 МВт магутнасці, да іх дадаўся сонечны парк з фотаэлектрычнымі панэлямі магутнасцю 4,75 МВт, давёўшы долю ўласнай вытворчасці энергіі да 20%.

Першым аўтамабілем, вырабленым на заводзе, стаў Nissan Bluebird. У дзевяностыя пачалася вытворчасць Primera і Micra. З 2015 па 2019 год, акрамя аўтамабіляў Нісан, таксама выпускаліся дзве мадэлі маркі InfinitiQ30 і QX30. Цяпер фабрыка вырабляе мадэлі Qashqai, Juke, Leaf[11].

Дата пабудовы 1986
Лакацыя Сандэрлэнд, Тайн і Уір, Паўночна-Усходняя Англія
Агульная плошча 3 237 500 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >6000
Вытворчая магутнасць звыш 500 000 машын у год
Прадукцыя Juke, Qashqai, Leaf

У Паўночнай Амерыцы

[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе ў Смірне (штат Тэнесі) быў адкрыты першы завод Nissan у ЗША. Першапачаткова тут выпускалі пікапы Datsun, пазней да іх далучыліся седаны Sentra і Altima. Таксама выраблялі мінівэны Quest, пазадарожнікі Xterra, Pathfinder, Rogue, Murano, пікапы Frontier. У 2010—2012 гады быў пабудаваны завод па вытворчасці акумулятараў, дзякуючы чаму ў 2013 стартаваў выпуск электрамабіляў Nissan Leaf. Завод размешчаны на плошчы больш за 3,5 мільёнаў кв. м., з якіх 560 000 кв. м. занятыя будынкамі. Колькасць супрацоўнікаў — больш за 7000 чалавек. Гадавая вытворчая магутнасць складае каля 640 000 аўтамабіляў. Бягучы мадэльны шэраг (станам на 2023 год): Nissan Leaf, Maxima, Pathfinder, Rogue, Murano, Infiniti QX60[12].

Другі завод маркі ў штаце Тэнесі размешчаны ў Дэчардзе  (англ.). Тут вырабляюць кампаненты і рухавікі[12].

Першы завод у Агуаскальентэсе быў адкрыты ў 1992 годзе. Для рынка Паўночнай Амерыкі тут выпускаюцца Sentra, Versa, Note, Kicks і March. Колькасць супрацоўнікаў — 7500 чалавек. Вытворчая магутнасць складае 375 000 аўтамабіляў у год[13].

У 2011 годзе альянс Renault-Nissan заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з Daimler AG. Пасля гэтага пачалося будаўніцтва другога завода пад кіраваннем сумеснага прадпрыемства. Гэты другі комплекс, вядомы як «COMPAS» (Cooperation Manufacturing Plant Aguascalientes), пачаў дзейнасць у 2017 годзе. Тут вырабляюцца Infiniti QX50 і QX55, а таксама Mercedes-Benz A-класа (2018—2020) і Mercedes-Benz GLB. Колькасць супрацоўнікаў — 3600 чалавек. Вытворчая магутнасць складае 175 000 аўтамабіляў у год[13].

Зноскі

  1. а б в г д е https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2017/fr2017.pdf
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  3. https://web.archive.org/web/20211217021823/https://www.nissan-global.com/EN/COMPANY/PROFILE/
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2016/fr2016.pdf
  5. Założenie Nissana (польск.). autocentrum.pl (1 чэрвеня 2019). Праверана 29 лістапада 2019.
  6. Filippo Einaudi. Yokohama, dagli esordi di Nissan alle batterie allo stato solido (італ.). it.motor1.com (4 кастрычніка 2022). Праверана 4 кастрычніка 2022.
  7. Filippo Einaudi. Oppama, dove Nissan produce auto elettriche anche "a benzina" (італ.). it.motor1.com (26 ліпеня 2022). Праверана 21 верасня 2022.
  8. Filippo Einaudi. Tochigi, nel polo d'eccellenza Nissan lavorano "i gran maestri" (італ.). it.motor1.com (22 ліпеня 2021). Праверана 22 верасня 2022.
  9. Nissan concludes industrial operations in Barcelona (англ.). europe.nissannews.com (16 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2021.
  10. Nissan otwiera pierwszą fabrykę w Europie (польск.). autocentrum.pl (8 верасня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
  11. Filippo Einaudi. Sunderland, dalla Micra alla gigafactory a zero emissioni (італ.). it.motor1.com (31 мая 2022). Праверана 22 верасня 2022.
  12. а б Filippo Einaudi. Smyrna, la fabbrica che popolerà l'America di Nissan elettriche (італ.). it.motor1.com (18 красавіка 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023.
  13. а б Filippo Einaudi. Sapevate che qui Nissan produce anche delle Mercedes? (італ.). it.motor1.com (17 кастрычніка 2023). Праверана 17 кастрычніка 2023.