Oriflame

Oriflame Cosmetics S.A.
Тып шматузроўневая маркетынгавая кампанія[d]
Лістынг на біржы OMX STO Equities[1]
Заснаванне 1967
Заснавальнікі Jonas af Jochnick[d] і Robert af Jochnick[d]
Адрас
Ключавыя постаці Роберт і Ёнас аф Ёкнік (заснавальнікі)
Магнус Брэнстром (прэзідэнт)
Галіна касметычная прамысловасць[d]
Прадукцыя касметыка і духі[d]
Колькасць супрацоўнікаў 7500 чалавек (2012 год)[2]
Дэвіз «Зарабляй сёння і ўвасабляй свае мары заўтра»
Сайт oriflame.com
oriflame.ru (руск.)
in.oriflame.com (англ.)
id.oriflame.com (індан.)

Oriflame Cosmetics S.A. (вымаўляецца Арыфлэйм) — касметычная кампанія, якая вырабляе сродкі для догляду скуры твару, сродкі асабістай гігіены, парфумерыю і дэкаратыўную касметыку з натуральных раслінных інгрэдыентаў, біжутэрыю і аксэсуары. Галаўны офіс кампаніі зарэгістраваны ў Люксембургу. У красавіку 2013 года кампанія абвясціла аб планах памяняць рэгістрацыю з люксембургскай на швейцарскую, па месцы размяшчэння асноўных кіруючых функцый групы.[3]

Па дадзеных афіцыйнага сайта кампаніі, яна прадстаўлена ў 62 краінах свету[4], у больш чым палове з іх з’яўляецца адным з лідараў індустрыі прамых продажаў.[5] Кампанія прапануе сваю прадукцыю па каталогах. Мае знакі якасці еўрапейскага ўзроўню, якія прадстаўлены на апошняй старонцы кожнага каталога. Кампанія Арыфлэйм працуе метадам сеткавага маркетынгу з элементамі прамых продажаў.

Сваю назву кампанія атрымала ў гонар Арыфламы — Каралеўскага сцяга (арыфлама — лац.: Aureum — золата, лац.: flamma — полымя), які першапачаткова прадстаўляў запрастольную харугву і выкарыстоўваўся ў якасці баявога сцяга французскімі каралямі.

  • 1967 — заснаванне кампаніі ў Швецыі братамі Ёнасам і Робертам аф Ёкнікамі разам з іх сябрам[6]
  • 1972 — кампанія выходзіць на міжнародны касметычны рынак, адкрывае офіс галаўнога праўлення ў Бруселі, выйшаў першы каталог Oriflame
  • 1982 — кампанія адкрывае цэнтральны навукова-вытворчы комплекс у Ірландыі
  • 1982 — кампанія была зарэгістраваная на Лонданскай таварнай біржы
  • 1992 — пачатак дзейнасці кампаніі ў Расіі і на Украіне
  • 1995 — адкрыццё вытворчага комплексу ў Варшаве, Польшча
  • 1996 — пачатак працы метадам прамых продажаў і ўкараненне шматузроўневага маркетынг-плана ў Расіі
  • 1996 — адкрыццё вытворчасці ў Дэлі, Індыя
  • 2003 — кампанія набыла новы вытворчы комплекс у Швецыі[7]
  • 2004 — у Расіі ў г. Краснагорску (Маскоўскай вобл.) пачынаецца будаўніцтва першага гандлёва-вытворчага комплексу кампаніі[8]
  • 2004 — акцыі кампаніі выпушчаны на Стакгольмскую біржу[6][9]
  • 2005 — пачатак прамых продажаў у Беларусі
  • 2005 — адкрыццё вытворчасці ў сарака кіламетрах ад Шанхая, Кітай
  • 2006 — запушчаны вытворчы комплекс у Краснагорскім раёне Маскоўскай вобласці (Расія)
  • 2009 — колькасць кансультантаў Арыфлэйм у свеце перавысіла 3 млн чалавек[6]
  • 2009 — выпушчаная новая лінейка прадуктаў Wellness by Oriflame
  • люты 2010 — кампанія набыла 26 га зямлі ў Нагінскім індустрыяльным парку за 40 км ад Масквы. На гэтым участку канцэрн збіраецца пабудаваць лагістычны цэнтр і вытворчае падраздзяленне. Меркаваная магутнасць — 150—200 млн упаковак прадукцыі ў год, запуск вытворчасці намечаны на 2013 год.[8]

Зноскі