World of Warships

World of Warships
Распрацоўшчыкі Беларусь Wargaming.net
Расія Lesta Studio
Выдавец Беларусь Wargaming.net
Частка серыі World of War[d]
Дата анонсу 16 жніўня 2011
Дата выпуску 17 верасня 2015[2]
Апошняя версія 0.5.0.3[1]
Жанр massively multiplayer online game[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows і IOS
Гульнявы рухавік Riot Sydney[d]
Рэжым гульні шматкарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[3], французская[3], нямецкая[3], чэшская[3], японская мова[3], польская[3], руская[3], тайская мова[3], турэцкая мова[3], іспанская[3], карэйская[3], бразільскі варыянт партугальскай мовы[3], традыцыйная кітайская[d][3], італьянская мова[3], спрошчаная кітайская[d][3], украінская мова[3], нідэрландская[3] і лацінаамерыканская іспанская[d][3]
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная мыш, камп’ютарная клавіятура, сэнсарны экран[d] і геймпад
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

World of Wárships (можна перавесці як «Свет ваенных караблеў»; з 17 кастрычніка 2015 года «World of Battleships») — камп’ютарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая онлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры сімулятара марскіх бітваў у гістарычным сэтынгу Другой сусветнай вайны, анансаваная 17 кастрычніка 2015 года міжнароднай кампаніяй Wargaming.net, выдаўцом і распрацоўшчыкам онлайн-гульняў.

Анонс і этапы распрацоўкі гульні

[правіць | правіць зыходнік]

16 жніўня 2011 года кампанія Wargaming.net анансавала новую гульню ў жанры, падобным з жанрам World of Tanks — World of Battleships.

Wargaming.net, вядомы распрацоўшчык і выдавец камп’ютарных гульняў, прэзентуе вам чарговую гульню з серыі «World of» — World of Battleships, умоўна бясплатную онлайн ММО-гульню, заснаваную на эпічных марскіх бітвах ХХ стагоддзя. Шырокі выбар караблеў адкрые вялікія тактычныя магчымасці — кожны з іх будзе ўнікальны ў плане агнявой моцы, хуткасці, броні і трываласці.

  • 2 жніўня 2012 года праект перайменавалі ў World of Warships.
  • 15 жніўня 2012 года запрацаваў афіцыйны форум праекта.
  • 29 лістапада 2012 года апублікаваныя першыя афіцыйныя скрыншоты гульні.
  • 18 чэрвеня 2013 года на афіцыйным сайце гульні была апублікаваная інфармацыя аб тым, што хутка адбудзецца пачатак альфа-тэсту.
  • 18 кастрычніка 2013 года з’явілася магчымасць пакінуць заяўку на альфа-тэст на афіцыйным форуме гульні.
  • 14 лістапада 2013 года постфактум было абвешчана, што закрыты альфа-тэст гульні ўжо стартаваў.
  • 9 снежня 2014 года быў анансаваны будучы пераход гульні ў стадыю закрытага бэта-тэставання. Першыя ўдзельнікі закрытага бэта-тэсту змаглі апрабаваць гульню на працягу 48 гадзін 13-14 снежня 2014 года. Закрытае бэта-тэставанне пачнецца пасля некалькіх ітэрацый падобных 2-дзённых тэстаў.
  • 20 студзеня 2015 года быў анансаваны другі закрыты 48-гадзінны бэта-тэст, які прайшоў 24-25 студзеня 2015 года.
  • 9 сакавіка 2015 года было анансавана, што закрыты бэта-тэст стартуе 12 сакавіка 2015 года.
  • 12 сакавіка 2015 года ў 11:00 па маскоўскім часе стартаваў закрыты бэта-тэст.
  • 2 ліпеня 2015 года ў 11:00 па маскоўскім часе стартаваў адкрыты бэта-тэст.
  • 17 верасня 2015 года адбыўся выхад гульні ў рэліз.
  • 19 кастрычніка 2015 ў гульню ўведзены галіны развіцця эсмінцаў СССР і крэйсераў Германіі.

Суадносіны з іншымі гульнямі Wargaming.net

[правіць | правіць зыходнік]

У першым анонсе гульні таксама згадваюцца іншыя праекты Wargaming.net, і заяўляецца, што яны будуць аб’яднаны ў серыю «World of» і мець агульную сістэму плацяжоў.

На момант рэлізу гульні былі поўныя галіны караблеў ЗША і Японіі, з наяўнасцю асобных караблеў з галінак Расійскай Імперыі/СССР, Вялікабрытаніі і Германіі. Пасля былі дададзены галіны эсмінцаў Расійскай Імперыі/СССР і крэйсераў Германіі. Пазней плануецца ўвод поўных галінаў развіцця Расійскай Імперыі/СССР, Вялікабрытаніі і Германіі, а таксама, магчыма, будуць уведзены караблі Францыі, Італіі, Аўстра-Венгрыі і рэгіянальных марскіх дзяржаў (Бразіліі, Аргенціны, Чылі і г. д.).

Класы караблеў

[правіць | правіць зыходнік]

У галінках развіцця будуць прысутнічаць эсмінцы, крэйсеры, лінкары і авіяносцы. Пры гэтым будуць прадстаўлены як рэальна пабудаваныя караблі, так і нерэалізаваныя праекты. Падводных лодак і тарпедных катэраў не плануецца.

Караблі, даступныя гульцу для развіцця, маюць назву галаўнога карабля серыі і могуць уключаць варыянты канфігурацый узбраення розных караблёў тыпу. Прэміумныя караблі ўвасабляюць канкрэтны карабель у пэўны момант часу.

У гульні прысутнічаюць як рэальныя машыны, так і караблі, што не выйшлі са стадыі праекта і не атрымалі імя. У такім выпадку ім даецца назва ў адпаведнасці з наяўнымі на момант стварэння праекта праекта традыцыямі найменнямі.

Водгукі і рэцэнзіі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Абнаўленне 0.5.0.3 | World of Warships(недаступная спасылка). worldofwarships.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2015. Праверана 19 кастрычніка 2015.
  2. Игромания — 1997. — ISSN 1560-2583 Праверана 9 чэрвеня 2020.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
  4. World of Warships Review on GameSpot
  5. World of Warships Test Der 15-Minuten-Admiral
  6. World of Warships Review (англ.). IGN (верасня 23 2015). Праверана 23 верасня 2015.
  7. World of Warships on PC Gamer US
  8. PC Review - 'World of Warships'
  9. Як быццам ў буры ёсць супакой. Агляд World of Warships
  10. World of Warships PC
  11. World of Warships on Game Rankings
Афіцыйныя сайты
Агляды, блогі, рэцэнзіі