Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ізя́слаў[2] (укр.: Ізя́слав) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Ізяслаўскага раёна. Плошча 23,91 км². Насельніцтва 15 996 чалавек[3] (2022). Знаходзіцца на Гарыні пры ўпадзенні ў яе Паноры і Сашэні, за 127 км ад Луцку і 269 км ад Кіева. Чыгуначная станцыя Ізяслаў на лініі Шапятоўка — Цярнопаль.
Утварылася на аснове двух местаў: Старога Заслава (1390) і Новага Заслава (1579).
Назва горада ўтварылася ад гідроніма «Славута», што азначае «рэчка». На думку украінскага філолага Васіля Німчука тапонім, такім чынам, паказвае пачатковае размяшчэнне гарадскога паселішча за Гарынню[4].
Назвы горад на розных мовах, у розны час: