Іозеф Стэфан | |
---|---|
Joseph Stefan | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1835[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1893[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, паэт, навуковы работнік, пісьменнік, прафесар |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Андрэас фон Этынсгаўзен[d][5] |
Вядомыя вучні | Л. Больцман |
Вядомы як | аўтар закона Стэфана — Больцмана |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Лібена[d] (1865) |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іозеф Стэ́фан[6] (ням.: Joseph Stefan, 24 сакавіка 1835, Санкт-Пёльтэн — 7 студзеня 1893, Вена) — аўстрыйскі фізік і матэматык. Член Аўстрыйскай акадэміі навук (1865).
Стэфан нарадзіўся ў Санкт-Пёльтэне ў сям’і этнічных славенцаў. Скончыў гімназію ў Клагенфурце і падумваў пра ўступленне ў ордэн бенедыкцінцаў, аднак вырашыў займацца фізікай і матэматыкай і паступіў у Венскі ўніверсітэт, які скончыў у 1857. Пасля выкладаў ва ўніверсітэце (з 1863 — прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і фізікі), з’яўляўся дырэктарам Інстытута эксперыментальнай фізікі (з 1866), рэктарам універсітэта (1876—1877), віцэ-прэзідэнтам Аўстрыйскай акадэміі навук.
Імя Стэфана носіць найбуйнейшы даследчы інстытут у Славеніі.
Вядомы сваімі працамі па розных абласцях фізікі — кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпраменьвання, оптыцы, акустыцы, электрамагнетызму і інш. Вывучаў дыфузію і цеплаправоднасць газаў, атрымаў каэфіцыенты цеплаправоднасці шматлікіх з іх. У 1879 годзе шляхам вымярэння цеплааддачы плацінавага дрота пры розных тэмпературах усталяваў прапарцыйнасць энергіі, якая выпраменьвацца ім, чацвёртай ступені абсалютнай тэмпературы. Выкарыстоўваючы гэту заканамернасць, упершыню даў дакладную ацэнку тэмпературы паверхні Сонца — каля 6000 градусаў. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага закона, вядомага як закон Стэфана — Больцмана, было дадзена ў 1884 годзе вучнем Стэфана Людвігам Больцманам.
У матэматыцы вядомы задача Стэфана і адваротная задача Стэфана з рухомай мяжой у тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі.