Ірвін Роўз | |
---|---|
англ.: Irwin A. Rose | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2015[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Нобелеўская прэмія па хіміі (2004) грант Гугенхайма (1971) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірвін Роўз (англ.: Irwin A. Rose; 16 ліпеня 1926, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — 2 чэрвеня 2015, Дырфілд, Масачусетс[3], ЗША) — амерыканскі біёлаг і біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1979)[4].
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ўкладчыкаў паркетных падлог Хэры Ройзе (родам з-пад Адэсы) і яго жонкі Элы Грынвальд, дачкі імігрантаў з Венгрыі. Да 13 гадоў вучыўся ў Бруклінскай сярэдняй школе № 134 і наведваў нядзельную яўрэйскую школу, а з 1939 года разам з сям’ёй перабраўся ў Спакан[5].
Вучыўся ва Універсітэце штата Вашынгтон, які скончыў у 1948 (з перапынкам на службу ў арміі ў час Другой сусветнай вайны). У 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю.
Роўз быў кіраўніком групы навукоўцаў у Анкалагічным цэнтры ў Фокс Чэйзе (Філадэльфія), якая адкрыла ролю убіквітына у клеткавай сістэме дэградацыі бялкоў у пратэасомах. За гэта адкрыццё ў 2004 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Ааронам Чэхановерам і Аўрамам Гершко.
Ганаровы прафесар у медыцынскім каледжы Універсітэта Каліфорніі ў Ірвіне.
Жонка (з 1955) — біяхімік Зельда Будэнстайн Роўз (Zelda Budenstein Rose, PhD), меў чацвёра дзяцей[6].