Альфрэд Розенберг

Альфрэд Розенберг
ням.: Alfred Rosenberg
Сцяг Рэйхсляйтар
2 чэрвеня 19338 мая 1945
Сцяг Кіраўнік Замежнапалітычнага кіравання НСДАП
1 красавіка 19338 мая 1945
Сцяг Упаўнаважаны фюрара па кантролі за агульным духоўным і светапоглядным выхаваннем НСДАП
студзень 193430 красавіка 1945
Сцяг Рэйхсміністр усходніх акупаваных тэрыторый
17 ліпеня 19418 мая 1945

Нараджэнне 12 студзеня 1893(1893-01-12)
Рэвель, Расійская імперыя
Смерць 16 кастрычніка 1946(1946-10-16) (53 гады)
Нюрнберг, Баварыя, Амерыканская зона акупацыі Германіі
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Альфрэд Эрнст Розенберг
Бацька Вальдэмар Вільгельм Розенберг (1862—1904)
Маці Эльфрыда Караліна Зірэ (1868—1893)
Жонка 1) Хільда Лесман (1915—1923) 2) Хедвіг Крамер (1925—1945)
Дзеці сын (1925—1925), дачка Ірэна (нар. 1930)
Нацыянальнасць немец/эстонец
Веравызнанне лютэранства
Партыя НСДАП
Член у
Адукацыя вышэйшае
Навуковая ступень доктар навук
Прафесія інжынер-архітэктар
Дзейнасць палітык, філосаф, адміністратар
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Прыналежнасць Трэці рэйх
Званне обергрупенфюрар СА
Узнагароды
Ордэн крыві
Ордэн крыві
Залаты партыйны знак НСДАП
Залаты партыйны знак НСДАП
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Альфрэд Розенберг пасля павешання

Альфрэд Розенберг (ням.: Alfred Rosenberg; 12 студзеня 1893, Рэвель, Расійская імперыя — 16 кастрычніка 1946, Нюрнберг, Германія) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Германіі, галоўны ідэолаг Нацыянал-Сацыялістычнай Нямецкай Работніцкай Партыі (NSDAP), рэйхсміністр па справах усходніх земляў ад 1941.

Прызнаны ваенным злачынцам на Нюрнбергскім працэсе (1.10.1946) і пакараны смерцю праз павешанне.

Жыццё ў Расійскай Імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і прыбалтыйскіх немцаў: бацька — купец з Латвіі, маці — ураджэнка Эстоніі. Дзяцінства правёў у Эстоніі. У 1910 паступіў у Вышэйшую Тэхнічную школу ў Рызе, адкуль у 1915 разам са школай быў эвакуіраваны ў Маскву, дзе ў 1917 атрымаў дыплом архітэктара (дыпломная праца — праект крэматорыя). У кастрычніку 1917 падтрымліваў бальшавікоў, але пасля перайшоў на скрайнія антыбальшавіцкія пазіцыі. У 1918 уцёк у акупаваную немцамі Прыбалтыку, дзе спрабаваў уступіць у антыбальшавіцкі ваенны Добраахвотніцкі корпус.

Дзейнасць у NSDAP

[правіць | правіць зыходнік]

У 1918 пераехаў у Мюнхен, дзе ўступіў у акультна-нацыяналістычную суполку «Туле», што стала адной з крыніц Нямецкай Работніцкай Партыі (DAP, надалей — NSDAP), у якую ўступіў у студзені 1919 раней за Адольфа Гітлера. У тым самым годзе пачаў працаваць у партыйнай газеце «Völkischer Beobachter» («Народны аглядальнік»), рэдактарам якой стаў у 1923. У 19231924 узначальваў партыю ў сувязі з арыштамі кіраўніцтва пасля няўдалага «Піўнога путчу». У 1929 заснаваў Ваенную Лігу за Нямецкую Культуру, а пазней і Інстытут па вывучэнні нямецкага пытання. У 1930 абіраецца ў Рэйхстаг. У 1933 прызначаны кіраўніком упраўлення замежнай палітыкай NSDAP.

Розенберг лічыцца аўтарам ключавых паняццяў нацыскай ідэалогіі, як «расавая тэорыя», «жыццёвая прастора» (Lebensraum), «канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання», адмовы ад Версальскага дагавору, змагання з «дэгенератыўным мастацтвам» і крытыкай хрысціянства. У 1920-1930-х пачаў выдаваць кнігі антысеміцкага зместу (1920 — «След яўрэяў у змене свету» і «Нізкая мараль у Талмудзе», 1922 — брашура «Прырода, асноўныя мэты і прынцыпы NSDAP», 1930 — «Міф ХХ стагоддзя»), што сталі падмуркам нацыскай ідэалогіі. Паводле яго расавае тэорыі на самым нізе антрапалагічнай лесвіцы размяшчаліся негры і семіты, на версе — «арыйцы» (скандынавы, фіны, галандцы, брытанцы і фламандцы на чале з немцамі). У адрозненні ад іншага кіраўніцтва Рэйху не лічыў славян ніжэйшай расай, а казаў, што пры спрыяльных умовах яны маглі б быць інтэграваныя ў арыйскую расу і нямецкую культуру. У той самы час японцам, як нямецкім саюзнікам, быў нададзены тытул «ганаровых арыйцаў».

Другая Сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]
З 1942 года офіс міністра па справах акупаваных усходніх тэрыторый Альфрэда Розенберга.

17 ліпеня 1941 ачоліў Рэйхміністэрства для акупаваных раёнаў Усходу (Reichministerium für die Besetzten Ostgebiete ці Ostministerium). Розенберг прапанаваў стварыць на захопленых землях СССР 4 Рэйхскамісарыяты: Остланд (Ostland), Украіна (Ukraine), Каўказ (Kaukasus) і Масква (Moskau), аднак былі створаныя толькі першыя два. Палітычнай мэтай акупацыі лічыў максімальнае паслабленне Расіі, шляхам раз'яднання яе земляў і перадачы іх новым адміністрацыйным утварэнням — Беларусі, Дону, Украіне. Выступаў за стварэнне вакол Расіі санітарнага кардону з буферных дзяржаў — Беларусі, Украіны, Цэнтральнай Азіі, якія б залежалі ад Рэйха, адначасова валодаючы пэўным самакіраваннем. Выступаў за роспускі калгасаў і надзяленне зямлёй сялян, спрыяў росту нацыянальнай свядомасці акупаваных народаў з мэтай мабілізацыі іх на змаганне з Расіяй.

На сканчэнні вайны быў арыштаваны аліянтамі. На Нюрнбергскім працэсе 1 кастрычніка 1946 за злачынствы супраць чалавецтва і за ўдзел у развязванні вайны быў асуджаны на смерць праз павешанне.

Быў жанаты двойчы: у першы раз у 19151923 з этнічнай эстонкай Гільдай Леезман, і ў другі ад 1925 з Гедвігай Крамер, ад якой меў сына, які памёр у дзяцінстве, і дачку Ірэнэ (1930-).

  1. Find a Grave — 1996.