Анбарская кампанія (2003—2011) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
Дата | 28 красавіка 2003 — 7 снежня 2011 | ||
Месца | Анбар, Ірак | ||
Вынік | Вывад войск ЗША | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анбарская кампанія — сукупнасць баявых дзеянняў Іракскай вайны на тэрыторыі правінцыі Анбар, якая з’яўлялася цэнтрам суніцкай галіны паўстанцкага руху супраць замежных сіл у Іраку.
Аль-Анбар з’яўляецца самай заходняй і слаба заселенай правінцыяй Ірака, мяжуе з Сірыяй, Іарданія і Саудаўскай Аравіяй. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца горад Эр-Рамадзі. Большасць мясцовага насельніцтва (больш за мільён чалавек) прапаведуюць іслам суніцкага толку[18]. Жыхары належаць да розных арабскіх плямёнаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца дулайм. Геаграфічна правінцыя лічыцца часткай Аравійскага паўвострава. Геаграфія рэгіёну ўяўляе сабой спалучэнне стэпе вакол ракі Еўфрат і сапраўднай пустыні, якая характарызуецца пустынным кліматам, малой колькасцю ападкаў і вялікімі ваганнямі тэмпературы паміж днём і ноччу.
Правінцыя Анбар стала цэнтрам руху баевікоў, дзе дзейнічала выключна суніцкая галіна супраціву. Кааліцыйныя сілы, у прыватнасці ЗША, неслі тут найбольшыя страты, часта трапляючы пад напады баевікоў[8]. Мясцовае насельніцтва рэгулярна пакутавала ад амерыканскіх аперацый супраць інсургентаў, а таксама тэрору мясцовых атрадаў. Апошняе стала адной з прычын, якія заахвоцілі насельніцтва да фарміравання сіл самаабароны — «Сыны Ірака» і «Савет выратавання Анбара», створаных у 2005-м і 2006-м гадах адпаведна. Першае апалчэнне цалкам падтрымлівала ЗША і створаны імі новы ўрад краіны, змагаючыся з баевікамі і дапамагаючы забяспечваць правапарадак. Асаблівасцю другой групоўкі з’яўляецца тое, што яна супрацоўнічаў як з большасцю паўстанцаў, так і з амерыканцамі, змагаючыся выключна супраць ісламарадыкалаў[19]. Таксама трэба адзначыць, што ў асяроддзі партызан меліся розныя супярэчнасці, якія часам вылеваліся ва ўзброеныя сутыкненні[20].
Пасля падзення суніцкага рэжыму Садама Хусейна і яго партыі Баас у правінцыі, як і ў іншых суніцкіх рэгіёнах краіны быў арганізаваны партызанскі рух. Гэтаму спрыялі некаторыя інцыдэнты з удзелам замежнай арміі. 28 красавіка 2003 года амерыканскія войскі адкрывалі агонь па узброеных дэманстрацыях гараджан, забіўшы каля 20 чалавек. 29 красавіка 2003 года было забіта не менш за 10 іракцаў[21]. Праз дзень інцыдэнт паўтарыўся[22]. 18 верасня амерыканцы расстралялі вясельны картэж[23]. Гэтыя інцыдэнты прывялі да таго, што Фалуджа пачала ператварацца ў аплот набіраючага сілу партызанскага руху. Ужо ў чэрвені амерыканскія войскі ў Фалуджы запыталі ў камандавання падмацаванне для таго, каб здушыць супраціў.
У 2004 годзе Анбар стаў галоўным цэнтрам супраціву. Баевікам нават удалося ўзяць пад кантроль горад Эль-Фалуджа. Аперацыі партызан у мухафазе сталі больш агрэсіўнымі.
4 красавіка войскі ЗША пачалі маштабную контрпартызанскую аперацыю ў гэтым раёне, якой папярэднічала напад мясцовага насельніцтва на наймітаў ПВК. Асноўны ўдар замежнікаў прыйшоўся на Фалуджу. Паўстанцы спрабавалі аслабіць ціск на горад, распачаўшы ўласнае наступленне. Эр-Рамадзі, сталіца правінцыі Аль-Анбар, лічыўся больш прыярытэтным для кааліцыйных сіл і, такім чынам, галоўнай мэтай для нападу. Захапіўшы горад, баевікі перакрылі шашы з Аль-Анбара ў Багдад. Аднак усяго за чатыры дні амерыканскія войскі разграмілі сілы праціўніка ў горадзе. Тым часам у Фалуджы баевікі аказалі жорсткае супраціўленне праціўніку. З-за гэтага сілы кааліцыі вымушаны былі падпісаць мірны дагавор з паўстанцамі і да 1 мая канчаткова згарнулі аперацыю[24][25][26].
З мая па верасень 2004 года сітуацыя ў Анбары заставалася досыць спакойнай, хоць меў месца шэраг узброеных сутыкненняў паміж сіламі ЗША і партызанамі. Восенню ў рамках кампаніі па аднаўленні кантролю над раёнам Фалуджа, амерыканскае камандаванне вылучыла ўльтыматум гараджанам аб выдачы вядомага тэрарыста Абу Мусаба аз-Заркаві, што хаваўся ў горадзе. Пасля правалу перамоваў са старэйшынамі марская пяхота ЗША, улічыўшы папярэдні вопыт і правёўшы адпаведнае планаванне, 8 лістапада 2004 года пачала другі штурм Фалуджы.
У гэты раз, акрамя амерыканцаў, у баях былі задзейнічаны брытанскія войскі[27] і Новая армія Ірака, сфармаваная кааліцыяй пасля акупацыі краіны[11]. Другі штурм зацягнуўся яшчэ даўжэй, але тым не менш баі скончыліся перамогай кааліцыі і захопам горада.
Нягледзячы на падзенне Фалуджу, галоўнага цэнтра супраціў у правінцыі і ў краіне ў цэлым, у 2005 годзе паўстанцы працягнулі здзяйсняць рэйды на праціўніка. Анбар усё яшчэ лічыўся адным з самых небяспечнай зонай баявых дзеянняў, дзе замежныя сілы неслі найбольшыя страты. Разам з тым, тут былі моцныя пазіцыі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда», якая мела канфлікт з некаторымі мясцовымі групоўкамі з-за тэрора супраць мірнага насельніцтва[19][28].
Для барацьбы супраць гэтай арганізацыі з 8 па 19 мая пад Эль-Каімам корпусам марской пяхоты ЗША праведзена аперацыя «Матадор». Таксама замежнікі паспрабавалі знішчыць перавалачны пункт і транзітны цэнтр кантрабанды зброі з Сірыі, што не было дасягнута[29]. Аднак падраздзяленні зачышчалі тэрыторыю, якая ўтрымлівалася баевікамі, знішчыўшы 125 паўстанцаў і захапіўшы ў палон 39[30]. Яшчэ большы поспех замежныя сілы атрымалі падчас аперацыі «Сталёвы заслон», які быў праведзены ў лістападзе таго ж года на паўночным захадзе мухафазы. Амерыканцы змаглі знішчыць шэраг буйных баз паўстанцаў і часова перакапаць іх замежныя каналы забеспячэння[31][32][33].
У гэты ж перыяд байцы «Джамаат Ансар аль-Суна» зладзілі засаду на супрацоўнікаў ПВК «Hart Security Ltd» пад Хітам.
У жніўні баевікі атакавалі групу амерыканскіх снайпераў. Услед за гэтым, кааліцыя канцэнтруе парадку 1000 марскіх пяхотнікаў, якія пачынаюць зачыстку гарадоў у рамках аперацыі «Хуткі ўдар». Пад націскам амерыкана-іракскіх войск, паўстанцы ўжо праз два дні пакідаюць свае пазіцыі ля Хадзіты. 19 лістапада ў раёне гэтага горада адбыўся інцыдэнт, калі ў адказ на атаку баевікоў на амерыканскі канвой замежнікі расстралялі 24 мірных жыхароў[34][35].
Нягледзячы на паражэнні, у 2006 годзе баевікі значна актывізавалі сваю дзейнасць. 7 чэрвеня партызаны, звязаныя з Аль-Каідай, здзейснілі ўзброены напад на адміністрацыйны цэнтр Эр-Рамадзі. Пасля гэтага на працягу паўгода амерыкана-іракскія сілы вялі жорсткія баі з праціўнікам і, па выніку, усё ж канчаткова адціснулі паўстанцаў ад горада[36][37].
На пачатак восені мухафаза амаль не катралявалася ні кааліцыйнымі сіламі, ні новым іракскім урадам[38].
У той жа час развіваўся канфлікт ўнутры паўстанцкага руху. У пачатку 2007 года пачаліся буйныя баявыя дзеянні паміж рознымі групоўкамі, пераважна паміж Ісламскай арміяй і Аль-Каідай. Падчас баёў апошняя атакавала незадаволеныя ёю групы, а ў лютым яе байцы ўзарвалі суніцкую мячэць у Эль-Фалуджы і забілі лідара рэвалюцыйнай брыгады 1920 года[19]. 6 чэрвеня варагуючыя бакі дасягнула падпісання пагаднення аб спыненні агню[39].
Сваю барацьбу вяла Аль-Каіда з Саветам выратавання Анбар. Да сакавіку 2007 становішча для першай значна пагоршылася, што вымусіла многіх баевікоў «Аль-Каіды» бегчы ў іншыя рэгіёны Ірака[40].
19 красавіка 2008 года лідар Аль-Каіда ў Іраку Абу Аюб аль-Масры заклікаў да месячнага наступлення супраць амерыканскіх і іракскіх войск. Неўзабаве пасля яго абвяшчэння пачаўся бесперапыны тэрор супраць сіл кааліцыі. Наступленне скончылася праз месяц без якіх-небудзь відавочных поспехаў для абодвух бакоў.
Пасля дадзеных падзей амерыканцы вырашылі вярнуць пад кантроль Анбар. У лістападзе войскі ЗША ажыццявілі буйную аперацыю, накіраваную пераважна супраць байцоў «Ісламскай дзяржавы». Гэтаму папярэднічала ўзмацненне аперацый баевікоў супраць замежнікаў і новага ўрада. Армія ЗША ажыццявіла не толькі атакі на лагеры праціўніка ў правінцыі Анбар, але нават і на тэрыторыі Сірыі ў Абу-Кемале, паспрабаваўшы перакрыць каналы прыбыцця замежнікаў у шэрагі груповак і паставак зброі[41].
У 2009—2011 гадах інтэнсіўнасць баёў як у Анбары, так і ў Іраку ў цэлым пачала падаць. Шмат у чым гэта было выклікана паступовым вывадам амерыканскіх войск з краіны, які быў канчаткова завершаны 15 снежня. Анбар амерыканцы пакінулі яшчэ 7-га. Пасля завяршэння акупацыі паўстанцы разгарнулі барацьбу супраць цэнтральнага ўрада і прыватных ваенных кампаній, а таксама паміж сабой[42].
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка)