Арыф Алві

Арыф Алві
англ.: Arif Alvi
урду: عارف علوی‎
Member of the 14th National Assembly of Pakistan[d]
1 чэрвеня 2013 — 31 мая 2018
Папярэднік Khushbakht Shujat[d]
Member of the 15th National Assembly of Pakistan[d]
13 жніўня 2018 — 6 верасня 2018
Пераемнік Aftab Siddiqui[d]
прэзідэнт Пакістана[d]
9 верасня 2018 — 10 сакавіка 2024
Папярэднік Мамнун Хусейн
Пераемнік Асіф Алі Зардары

Нараджэнне 29 ліпеня 1949(1949-07-29) (75 гадоў)
Жонка Samina Alvi[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыф Алві (англ.: Arif Alvi, урду: عارف علوی; нар.1949, Карачы) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч, палітык, прэзідэнт Пакістана з 2018 года.

Яга бацька Хабіб-ур-Рэхман Элахі Алві працаваў дантыстам у Брытанскай Індыі, які затым пераехаў у Карачы пасля падзелу краіны і адкрыў стаматалагічную клініку ў тэхсілі Садар. Хабіб-ур-Рэхман Элахі Алві быў сябрам партыі Джамаат-і-Ісламі. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Карачы Арыф Алві пераехаў у Лахор ў 1967 годзе для атрымання вышэйшай адукацыі. Мае ступень бакалаўра стаматалагічнай хірургіі пасля заканчэння каледжа стаматалогіі De’Montmorency. У 1975 годзе скончыў Мічыганскі ўніверсітэт — магістр у галіне зубнога пратэзавання. У 1984 годзе атрымаў магістра навук у галіне артадантыі ў University of the Pacific. Вярнуўшыся ў Пакістан пачаў працаваць стаматолагам, а затым адкрыў уласную стаматалагічную клініку Alvi Dental Hospital. Жанаты з Самінай Алві, чацвёра дзяцей.