![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 студзеня 1984[1][2][…] (41 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Ар’ен Робен (нідэрл.: Arjen Robben; нар. 23 студзеня 1984, Бедзюм, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, які выступае на пазіцыях нападніка ці вінгера. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2003—2017). З’яўляецца чэмпіёнам чатырох краін, гэта значыць Нідэрландаў, Англіі, Іспаніі і Германіі.
Робен нарадзіўся і вырас у невялікім мястэчку Бедзюм, размешчаным побач з горадам Гронінген, дзе і пачаў гуляць у футбол у мясцовым клубе.
Гульня Робена і яго футбольныя здольнасці прыцягнулі ўвагу да яго скаўтаў клуба «Гронінген». У лістападзе 2000 года Робен упершыню апынуўся ў заяўцы першай каманды клуба, аднак на поле гэтак і не выйшаў. 3 снежня 2000 года ў матчы супраць «Валвейка» упершыню выйшаў на замену на 79-й хвіліне. У хуткім часе футбаліст заняў месца ў асноўным складзе камады. Улетку 2002 года быў набыты клубам ПСВ за 3,9 млн еўра.
У першым сезоне за ПСВ Робен правёў 33 матчы і забіў 12 галоў[3]. Па заканчэнні сезона яго назвалі іграком года ў ПСВ разам з іншым нападнікам Мацеям Кежманам, з якім Робен стварыў тандэм у нападзе каманды, названы заўзятарамі ПСВ «Бэтмен і Робен». У 2004 годзе пераехаў у англійскі клуб «Чэлсі».
Робен быў вымушаны прапусціць пачатак свайго першага сезона ў Англіі з-за траўмы, атрыманай у таварыскай гульні з італьянскім клубам «Рома», дзе Ар’ен у сутыкненні з Аліўе Дакурам атрымаў пералом плюсневаў косці. У выніку ён змог дэбютаваць у складзе «арыстакратаў» толькі ў лістападзе, у гульні чэмпіянату Англіі супраць «Эвертана», дзе быў прызнаны іграком матча. Свае першыя матчы Робен правёў добра, за што атрымаў тытул іграка месяца ў АПЛ[4].
22 жніўня 2007 года Робен стаў іграком «Рэала», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў. За пераход вінгера «Рэал» выплаціў «Чэлсі» суму ў 36,550 млн еўра[5]. Гэтая купля стала 5-й па суме трансферам у гісторыі «Рэала», пасля Зінэдзіна Зідана, Луіша Фігу, Дэвіда Бекхэма і Раналду[6].
Улетку 2009 года Робен быў выстаўлены на трансфер. Прычынай гэтага стала купля «Рэалам» двух футбалістаў, Крыштыяну Раналду і Кака[7]. Неўзабаве Робен быў набыты нямецкім клубам «Баварыя» з Мюнхена, які заплаціў за трансфер галандца 25 млн еўра[8].
У снежні 2018 года стала вядома, што па заканчэнні сезона Робен пакіне «Баварыю»[9]. У ліпені 2019 года, нягледзячы на прапановы ад іншых клубаў, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].
У чэрвені 2020 года вырашыў аднавіць кар’еру іграка ў складзе роднага «Гронінгена»[11]. Значную частку сезона 2020/21 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2021 года вырашыў паўторна завяршыць кар’еру[12].
У складзе зборнай Нідэрландаў Робен дэбютаваў 30 красавіка 2003 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Партугаліі, які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, у гэтай гульні Робен замяніў на 77-й хвіліне Марка Овермарса, таксама ў гэтай гульні дэбютаваў іншы малады футбаліст, Уэслі Снейдэр[13].
Робен мае трох дзяцей: сыноў Люка 2008 года нараджэння і Кая 2012 года нараджэння і дачку Лін 2010 года нараджэння.