Марыі | |
---|---|
ісп. Marías | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 9 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Марыя-Мадрэ |
Агульная плошча | 245 км² |
Найвышэйшы пункт | 616 м |
Насельніцтва | 1 116 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 4,56 чал./км² |
Размяшчэнне | |
21°36′57″ пн. ш. 106°34′42″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Марыі (ісп.: Islas Marías) — група астравоў у Ціхім акіяне, адміністрацыйна належаць да мексіканскага штата Наярыт. Агульная плошча — 245 км². Насельніцтва (2005 г.) — 1116 чал.
Архіпелаг Марыі ўключае 9 астравоў, што знаходзяцца ў 112 км ад мацерыковай часткі Мексікі. Найбуйнейшы востраў Марыя-Мадрэ займае плошчу 145,28 км². Паверхня гарыстая. Узбярэжжа большасці астравоў пакрыта скаламі і камяністымі пляжамі. Найвышэйшы пункт — мыс Ракалоса (616 м).
Клімат трапічны, дзякуючы сталаму ўздзеянню Ціхага акіяна больш мяккі, чым на астатняй тэрыторыі штата Наярыт.
На астравах існуе некалькі экалагічных зон. Значная частка сушы пакрыта хмызнякамі і травамі, аднак існуюць невялікія па плошчы горныя лясныя масівы і прыбярэжныя мангры. Флора і фаўна адрозніваюцца распаўсюджваннем эндэмічных форм, у тым ліку мясцовымі відамі яшчарак, грызуноў, казурак і птушак. Сустракаюцца ластаногія, пінгвіны, ігуаны, кажаны, апосумы і інш. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды рыб, кітоў і дэльфінаў.
У 2010 г. ЮНЕСКА абвясціла астравы Марыі біясферным рэзерватам.
Астравы Марыі былі адкрыты іспанскімі канкістадорамі ў 1532 г. У 1857 г. мексіканскі ўрад перадаў іх у арэнду прыватным асобам, аднак ніякай актыўнай эканамічнай дзейнасці яны не вялі. У 1879 г. сталі прыватнай маёмасцю сям'і Карпена, якая распачала здабычу солі. У 1905 г. архіпелаг зноў выкуплены федэральным урадам Мексікі. На востраве Марыя-Мадрэ была пабудавана турма, якая дзейнічае да нашых дзён.