Бакінская музычная акадэмія | |
---|---|
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Farhad Badalbeyli[d] |
Краіна | |
Сайт | musicacademy.edu.az (азерб.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбекава (БМА) (азерб.: Üzeyir Hacıbəyov adına Bakı Musiqi Akademiyası) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Азербайджане. Дзеючы рэктар — Фархад Бадалбейлі.
Заснаваная 1920 годзе па ініцыятыве кампазітара Узеіра Гаджыбекава, як Азербайджанская дзяржаўная кансерваторыя. Сам Гаджыбекаў стаў яе выкладчыкам, а з 1939 года — рэктарам. Пасля яго смерці 1948 г. кансерваторыі прысвоена яго імя. У 1991 годзе кансерваторыя была перайменаваная ў Бакінскую музычную акадэмію.
Акадэмія складаецца з 3 факультэтаў і 18 кафедраў, ёсць магістратура, аспірантура і дактарантура.
Пры акадэміі дзейнічаюць асаблівыя падраздзяленні:
а таксама 2 навуковыя лабараторыі.
У 2002 годзе бібліятэка акадэміі налічвала 235 000 матэрыялаў.
Сярод выпускнікоў кансерваторыі — Кара Караеў, Муслім Магамаеў, Вагіф Мустафазаде, Бюльбюль, Уладзімір Шаінскі.