Бенджамін Аптарп Гулд

Бенджамін Аптарп Гулд
англ.: Benjamin Apthorp Gould
Дата нараджэння 27 верасня 1824(1824-09-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1896(1896-11-26)[2][3][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Benjamin Apthorp Gould[d]
Маці Lucretia Dana Gould[d][6]
Жонка Mary Apthorp Quincy Gould[d]
Дзеці Alice Bache Gould[d] і Benjamin Apthorp Gould (1870–1937)[d]
Род дзейнасці астраном, пісьменнік
Навуковая сфера Астраномія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як заснавальнік Амерыканскага астранамічнага часопіса, даследчык Пояса Гулда
Член у
Узнагароды Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага грамадства
Медаль Джэймса Крэйга Ўотсана
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенджамін Аптарп Гулд (англ.: Benjamin Apthorp Gould; 27 верасня 1824, Бостан, Масачусетс, ЗША — 26 лістапада 1896, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі астраном.

У 1844 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1852 заснаваў Аддзел даўгот пры Берагавой службе ЗША і кіраваў ім да 1867, у 1855—1859 гг — таксама дырэктар абсерваторыі Дадлі, у 1870—1885 гг — дырэктар створанай ім Нацыянальнай абсерваторыі ў Кордаве (Аргенціна).

Заснаваў Амерыканскі астранамічны часопіс  (англ.) (The Astronomical Journal; AJ) — адно з вядучых астранамічных перыядычных выданняў, што выдаецца дагэтуль ад імя Амерыканскага астранамічнага таварыства. У 1849—1861 і 1885—1896 гг. — рэдактар выдання.

Першым прапанаваў выкарыстоўваць тэлеграф для геадэзічных прац і ў 1860 гэтым метадам вызначыў рознасць даўгот паміж Еўропай і Амерыкай. У 1866 кіруе вызначэннем розніцы даўгот паміж Еўропай і Амерыкай.

У 1879 апублікаваў атлас і каталог 10 649 паўднёвых зорак да 7-й зорнай велічыні, т.зв. «Аргенцінскую ўранаметрыю»[8].

Звярнуў увагу і вывучыў (1879) кольца з яркіх зорак нахіленае на 18° у адносінах да галактычнага экватара (гэта кольца пазней было названа «поясам Гулда»), яно апынулася часткай мясцовай сістэмы Галактыкі (пояс выявіў Джон Гершэль у 1847).

У 1884 апублікаваў зонны каталог на 73160 зорак. У 1886 выдаў Аргенцінскі агульны каталог на 32448 зорак.

Член Нацыянальнай АН ЗША, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1875), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1891), Парыжскай АН, Бюро даўгот у Парыжы, АН Аргенціны.

У 1935 г. Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя Гулда кратару на бачнаму боку Месяца.

Зноскі