Валдас Адамкус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Valdas Adamkus | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Зігмантас Бальчыціс (2006) Гядзімінас Кіркілас (2006–2008) Андрус Кубілюс (2008–2009) |
||||||
Папярэднік | Артурас Паўлаўскас (в.а) | ||||||
Пераемнік | Даля Грыбаўскайце | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1926[1][2][…] (98 гадоў) |
||||||
Бацька | Ігнас Адамкявічус[d][3] | ||||||
Жонка | Альма Адамкене[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Валдас Адамкус (літ.: Valdas Adamkus; пры нараджэнні і да 1955 года Вальдэмарас Адамкавічус, літ.: Voldemaras Adamkavičius; 3 лістапада 1926, Каўнас) — прэзідэнт Літвы з 26 лютага 1998 да 25 лютага 2003 і з 12 ліпеня 2004 да 12 ліпеня 2009.
Нарадзіўся 3 лістапада 1926 года ў Каўнасе. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціўлення. Падчас Нацысцкай акупацыі выдаваў падпольную газету. Пасля вяртання Саветаў працягнуў барацьбу супраць іх. У ліпені 1944 года з бацькамі з’ехаў у Германію, дзе наведваў лекцыі на факультэце прыродазнаўчых навук Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна. У 1948 годзе заваяваў два залатыя і два сярэбраныя медалі на Алімпійскіх гульнях сярод падняволеных нацый. У 1949 годзе разам з сям’ёй эміграваў у ЗША. Пасяліўся ў літоўскай абшчыне ў Чыкага і спачатку працаваў рабочым на аўтазаводзе. У 1951 годзе ажаніўся з Альмай Нутаўрайтэ (Alma Nutautaitė). У 1951 заснаваў акадэмічны спартыўны клуб літоўцаў ЗША «Lituanica». У 1960 годзе скончыў Ілінойскі інстытут тэхналогій па спецыяльнасці будаўніцтва. У 1950-я — 1960-я быў актыўным дзеячам эмігранцкай палітыкі. Ад 1958 да 1965 году быў намеснікам старшыні літоўскай эмігранцкай арганізацыі Santara-Šviesa. У 1967 годзе абраны старшынёй гэтай арганізацыі. Падчас свайго жыцця ў ЗША быў актывістам акцый пратэсту супраць далучэння Літвы да СССР, ініцыяваў збор подпісаў пад шэрагам петыцый. У 1970 годзе пачаў працаваць у Федэральнам Агенцтве ЗША па абароне навакольнага асяроддзя (па-англійску: Environment Protection Agency), якая тады адчынілася. Спачатку ўзначальваў цэнтр даследавання навакольнага асяроддзя. У 1971 г. абраны намеснікам старшыні па Сярэднім Захадзе ЗША, праз 10 гадоў стаў старшынёй па гэтым рэгіёне. Сярод ягоных дасягненняў падчас гэтай працы было паляпшэнне якасці вады ў Вялікіх азёрах. Таксама дапамагаў у вырашэнні праблем навакольнага асяроддзя ва Усходняй Еўропе, рабіў кансультатыўныя і іншыя паслугі. На момант свайго звальнення з Агенцтва па абароне навакольнага асяроддзя ў 1997 годзе працаваў там даўжэй за ўсіх кіраўнікоў.
У 1997 годзе аб’явіў пра свой намер вярнуцца ў Літву, атрымаць літоўскае грамадзянства і балатавацца ў прэзідэнты. Не ўсе літоўцы прынялі гэтую заяву прыязна. Іншыя ўспрынялі яго як сына літоўскай зямлі, які вяртаўся дадому. Ён атрымаў паразу ў першым туры выбараў прэзідэнта Летувы, які адбыўся пад канец 1997 года. Але ў другім туры, які адбыўся 4 студзеня 1998 года, ён перамог з перавагай менш за 1 працэнт. Заступіў на пасаду 26 лютага 1998 года. Ён выступаў за далучэнне Літвы да НАТА і Еўрасаюза, але адначасова працаваў над змякчэннем напружанасці з Расіяй і ўсталявання сяброўскіх стасункаў з астатнімі суседзямі Літвы. Ён сутыкнуўся з далейшымі складанасцямі постсавецкай эканомікі, але здолеў павялічыць эканамічны рост і паменшыць беспрацоўе. У 2003 годзе Адамкус не быў пераабраны, атрымаўшы паразу ад Раландаса Паксаса. Стаў амбасадарам добрай волі ЮНЕСКА. У гэтай сферы ЮНЕСКА займаецца распаўсюджваннем Інтэрнэту, мадэрнізацыяй бібліятэк, укараненнем інфармацыйных тэхналогій у сістэму асветы. Быў старшынёй аргкамітэта першых Сусветных гульняў літоўцаў (1983). На пазачарговых выбарах у 2004 годзе пасля імпічменту Паксаса быў пераабраны прэзідэнтам Літвы.