Валдыс Біркаўс

Валдыс Біркаўс
лат.: Valdis Birkavs
прэм’ер-міністр Латвіі
3 жніўня 1993 — 15 верасня 1994
Папярэднік Іварс Годманіс
Пераемнік Марыс Гайліс

Нараджэнне 28 ліпеня 1942(1942-07-28)[1] (82 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Order of the Three Stars, 2nd Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валдыс Біркаўс (лат.: Valdis Birkavs; нар. 28 ліпеня 1942 года, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1993-1994 гадах.

У 1961 годзе скончыў тэхнікум, пасля вучыўся ў Латвійскім універсітэце ў Рызе па розных спецыяльнасцях, скончыў яго ў 1969 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю юрыста. У 1978 годзе затрымаў вучоную ступень кандыдата юрыдычных навук па крыміналістыцы, а ў 1993 годзе — доктара юрыдычных навук. Працаваў у навукова-даследчым інстытуце, які займаўся ў тым ліку крыміналістыкай, з 1975 па 1986 гады быў яго дырэктарам. Пазней стаў выкладчыкам у Латвійскім універсітэце. У 1988 годзе стаў сузаснавальнікам Латвійскага юрыдычнага таварыства, якое ўзначальваў да 1995 года.

У канцы 1980-х гадоў уключыўся ў дзейнасць Латвійскага народнага фронту. У маі 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР. У 1993 годзе быў адным з заснавальнікаў руху "Латвійскі шлях". Старшынёй гэтай арганізацыі ён быў да 1997 года. У 1993, 1995 і 1998 гадах абіраўся дэпутатам у Сейм Латвіі.

Яго партыя перамагла на парламенцкіх выбарах у 1993 годзе. У жніўні таго ж года ён заняў пасаду прэм'ер-міністра, якую займаў да верасня 1994 года. У 19941995 гадах быў намеснікам прэм'ер-міністра. З 1994 па 1999 гады быў міністрам замежных спраў. У 1999 годзе быў вылучаны кандыдатам ад сваёй партыі на пасаду прэзідэнта Латвіі, але прайграў у галасаванні Вайры Віке-Фрэйберзе. У тым жа годзе ён заняў пасаду міністра юстыцыі ва ўрадзе Андрыса Шкелэ, якую займаў да 2000 года. Пасля заканчэння дэпутацкага тэрміну адмовіўся ад палітычнай дзейнасці.

Зноскі

  1. Valdis Birkavs // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.