Вячаслаў Сук | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 (16) лістапада 1861[1] ці 16 лістапада 1861[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1933[4][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка і опера |
Выхаванцы | Ivane Paliashvili[d] |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Вячасла́ў Іва́навіч Сук (пры нараджэнні Ва́цлаў Сук, чэшск.: Václav Suk; 16 лістапада 1861, г. Кладна, , Каралеўства Багемія, Аўстра-Венгрыя — 12 студзеня 1933, Масква) — рускі дырыжор, кампазітар чэшскага паходжання. Народны артыст РСФСР (1925).
Скончыў Пражскую кансерваторыю (клас А. Беневіца) у 1879 годзе. З 1880 года ў Расіі, дырыжыраваў спектаклямі прыватных оперных труп, з 1886 года сімфанічны дырыжор. У 1906—1933 гадах дырыжор Вялікага тэатра ў Маскве, адначасова з 1927 года і Опернага тэатра імя К. Станіслаўскага.
Аўтар музычных твораў у розных жанрах, у т.л. оперы «Лясны цар» (паст. 1900). Яго выканальніцкая дзейнасць паўплывала на станаўленне савецкай музычнай культуры. У 1890—1891 ім пастаўлена опера «Рыгалета» Дж. Вердзі ў Мінску.