Ганна Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Anna von Österreich | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Бадэн-Шпангаймская | ||||||
Пераемнік | Рэната Латарынгская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1528 |
||||||
Смерць |
6 кастрычніка 1590 (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род |
Габсбургі, Вітэльсбахі |
||||||
Бацька | Фердынанд I | ||||||
Маці | Ганна Ягелонка | ||||||
Муж | Альбрэхт V | ||||||
Дзеці | Вільгельм V Набожны, Фердынад Баварскі[d], Марыя Ганна Баварская[3], Эрнст Баварскі[d] і Марыя Максіміліяна Баварская[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Аўстрыйская (7 ліпеня 1528, Прага — 16 кастрычніка 1590, Мюнхен) — герцагіня Баварыі як жонка герцага Альбрэхта V. Дачка імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі Фердынанда I і Ганны Ягелонкі.
Ганна была трэцяй з пятнаццаці дзяцей у сям’і. Сярод яе братоў і сясцёр: герцагіня Тасканская Іаана Аўстрыйская (маці французскай каралевы Марыі Медычы), эрцгерцаг Аўстрыі Карл II, імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі Максіміліян II, каралева Польшчы Лізавета Аўстрыйская і эрцгерцаг Фердынанд II.
З боку бацькі яе дзедам і бабкай былі: кастыльскія манархі Філіп I Прыгожы і Хуана I Вар’ятка, а па матчынай лініі яна была ўнучкай караля Чэхіі Уласла II і Ганны дэ Фуа.
Быўшы яшчэ дзіцем, Ганна была некалькі разоў заручана: спачатку з Тэадорам Баварскім, сынам герцага Вільгельма IV, затым з Карлам Арлеанскім, сынам французскага караля Францыска I, але абеда разы да вяселля справа не дайшла праз заўчасную смерць жаніхоў.
У выніку, сямнаццацігадовая Ганна выйшла замуж 4 ліпеня 1546 года за брата свайго першага жаніха, будучага баварскага герцага Альбрэхта. Гэты шлюб быў часткай стратэгіі дзядзькі нявесты імператара Карла V, які хацеў заручыцца падтрымкай Альбрэхта V перад тым як развязаць Шмалькальдэнскую вайну. Вясельным падарункам імператара былі 50 000 гульдэнаў. Да 7 сакавіка 1550 года, калі Альбрэхт стаў герцагам, пара жыла ў замку Траўсніц.
Ганна і Альбрэхт аказвалі моцны ўплыў на духоўнае жыццё герцагства. Адкрыўшы некалькі музеяў і заснаваўшы Баварскую дзяржаўную бібліятэку, яны заслужылі для Мюнхена рэпутацыю горада прысвячэння і мастацтваў. Акрамя гэтага Ганна і Альбрэхт таксама аказвалі падтрымку мастаку Гансу Міліху і кампазітару Арланда дзі Ласа. Самай вядомай працай Міліха для герцагіні стала «Кніга скарбаў герцагіні Ганны Баварскай» («Kleinodienbuch der Herzogin Anna von Bayern», BSB-Hss Cod.icon. 429) — манускрыпт, які быў выкананы ў 1555 годзе і прадстаўляе сабой вопіс каштоўнасцей, што належалі ёй. На адной з мініяцюр вопісу намаляваная выйграная Ганнай у мужа партыя ў шахматы.