Гваздзікакветныя | ||||||||||||
Dianthus caryophyllus | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
лац.: Centrospermae
| ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
|
Гваздзікакветныя (Caryophyllales, або Centrospermae) — парадак двухдольных раслін. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу базальныя эўдыкаты.
Значная частка прадстаўнікоў гэтага парадку прыстасавана да росту ва ўмовах засушлівага клімату; сярод жыццёвых формаў пераважаюць травы і кусцікі.
Лісты простыя, звычайна цэльныя, пачарговыя ці процілеглыя, радзей кальчаковыя, большай часткай без прылісткаў. Кветкі сабраны ў рознага роду суквецці, двухполыя, радзей аднаполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 4-5-членныя, з двайным калякветнікам ці беспялёсткавыя. Андрацэй у 1-2 кругах, пяцічленны. Гінецэй цэнакарпны (сінкарпны, паракарпны ці лізікарпны), радзей больш ці менш апакарпны; завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя. Семязачаткі вельмі розных тыпаў. Плады розныя. Насенне большай часткай з сагнутым ці кальцавым перыферычным зародкам, які акружае добра развіты перысперм.
Да гваздзікакветных адносяцца такія харчовыя расліны, як грэчка, рэвень, буракі, шпінат, шчаўе.
Сярод прадстаўнікоў парадку — дэкаратыўныя садовыя расліны (шматлікія віды амаранта, гваздзіка, цэлозіі), а таксама хатнія расліны: прадстаўнікі кактусавых (астрафітумы, гімнакаліцыумы, мамілярыі і мноства іншых) і Aizoaceae (літапсы, тытанопсісы, фаўкарыі).
Добра вядома і пустазелле з гэтага парадку: лябеднік, лебяда.
Паводле Сістэме APG II, парадак Гваздзікакветныя ўключае 29 сямействаў, якія аб’ядноўваюць каля 700 родаў і больш за 11 тысяч відаў.
Парадак Caryophyllales у сістэме класіфікацыі Тахтаджана (1997) ёсць, але разумеецца ў вузейшым сэнсе. Па сваім відавым складзе парадак Caryophyllales у сістэме APG II прыкладна адпавядае падкласу Caryophyllidae у сістэме класіфікацыі Тахтаджана.
У сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981) парадак складаецца з наступных сямействаў: