Германскі імператар (ням.: Deutscher Kaiser) — быў главой дзяржавы і ўрада Германскай імперыі, пачынаючы з узыходжання на трон Вільгельма I 18 студзеня 1871 г., і сканчаючы адрачэннем ад кароны Вільгельма II 9 лістапада 1918 г. падчас апошніх дзён Першай сусветнай вайны. Імператарам мог стаць толькі прускі кароль.
Імя | Партрэт | Гады кіравання | Гады жыцця | Каментар |
---|---|---|---|---|
Вільгельм I | 18 студзеня 1871 — 9 сакавіка 1888 | 1797—1888 | Першы Імператар | |
Фрыдрых III | 9 сакавіка — 15 чэрвеня 1888 | 1831—1888 | Сын Вільгельма I | |
Вільгельм II | 15 чэрвеня 1888 — 9 лістапада 1918 | 1859—1941 | Сын Фрыдрыха III, Апошні імператар |