Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Герхард Домак | |
---|---|
ням.: Gerhard Domagk | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1964[3][1][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, урач, выкладчык універсітэта, патолагаанатам, хімік |
Навуковая сфера | паталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Прэмія Арансана[d] (1940) медаль Эміля Фішэра[d] (1937) прэмія Фрэзеніуса[d] (1937) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (23 красавіка 1959) |
![]() |
Герхард Ёханэс Паўль Домак (Прэмія Паўля Эрліха і Людвіга Дармштатэра ; 30 кастрычніка 1895, Лагаў, Германская імперыя, — 24 красавіка 1964, Бургберг, ФРГ) — нямецкі патолаг і бактэрыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за 1939 год з фармулёўкай «за адкрыццё антыбактэрыйнага эфекту пронтазілу»[5].
Герхард Домак нарадзіўся ў Лагове (Брандэнбург) у сям’і дырэктара школы. Да 14 гадоў ён хадзіў у школу горада Зомерфельд (цяпер Любска). У кільскім універсітэце ён навучаўся на медыцынскім кірунку, але з пачаткам вайны пайшоў служыць добраахвотнікам. У снежні 1914 года ён быў паранены і служыў да канца вайны ў якасці ваеннага медыка. Пасля вайны ён скончыў навучанне і працаваў у Грайфсвальдскім універсітэце, дзе вывучаў інфекцыйныя захворванні, выкліканыя бактэрыямі. У 1925 годзе ён услед за сваім навуковым кіраўніком Вальтэрам Гросам перайшоў у Вестфальскі ўніверсітэт імя Вільгельма, дзе атрымаў прафесарскае званне. Таксама ён атрымаў пасаду ў лабараторыі Bayer у Вуппертале. У тым жа годзе ён ажаніўся з Гертрудай Штрубе, у гэтым шлюбе нарадзілася тры сыны і дачка.
Домак быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута паталогіі і бактэрыялогіі кампаніі Bayer, дзе працягнуў даследаванні Джозэфа Клярэра і Фрытца Міцша, заснаваныя на працах Паўля Эрліха аб выкарыстанні фарбавальнікаў (асноўнага прадукту кампаніі IG Farben) у якасці хіміятэрапеўтычнага прэпарата. Ён выявіў, што сульфаніламід пронтазіл з’яўляецца эфектыўным сродкам супраць стрэптакока; з дапамогай яго ён у тым ліку вылечыў сваю дачку, прадухіліўшы ампутацыю яе рукі.
У 1939 годзе Герхард Домак атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне з фармулёўкай «за адкрыццё антыбактэрыяльнага эфекту пронтазіла». Аднак улады трэцяга рэйха вымусілі яго адмовіцца ад прэміі, і гестапа змясціла яго пад арышт на тыдзень[6][7][8].
Сульфанаміды сталі рэвалюцыйным сродкам свайго часу, аднак пазней ім на замену прыйшоў пеніцылін, які валодаў большай эфектыўнасцю і менш выяўленымі пабочнымі эфектамі (сульфанаміды могуць служыць прычынай нырачнакаменнай хваробы і выклікаць змены ў касцявым мозгу). Даследаванні Домака прывялі да распрацоўкі лекаў супраць туберкулёзу тыясемікарбазіду і ізаніазіда, з дапамогай якіх удалося ўтаймаваць эпідэмію сухотаў, якая ахапіла Еўропу пасля Другой сусветнай вайны.
Пасля вайны, у 1947 годзе, Домак усё ж атрымаў Нобелеўскую прэмію, але без грашовай часткі, паколькі тэрмін выплаты да таго часу мінуў.
Ён змяніў вобласць сваіх даследаванняў, заняўшыся вывучэннем туберкулёзу і ўжываннем хіміятэрапіі ў лячэнні анкалагічных захворванняў. Домак памёр у мястэчку Бургберг каля Кенігсфельда ў 1964 годзе.