Гульня ў імітацыю | |
---|---|
The Imitation Game | |
Жанр | гістарычная драма |
Рэжысёр | Мартэн Тыльдум |
Прадзюсар |
Нора Гросман Іда Астроўскі Тэдзі Шварцман |
Сцэнарыст | Грэм Мур |
У галоўных ролях |
Бенедыкт Камбербэтч Кіра Найтлі |
Аператар | Оскар Фаўра |
Кампазітар | Аляксандр Дэспла[1] |
Кінакампанія |
Black Bear Pictures Ampersand Pictures |
Працягласць | 114 хвіл. |
Бюджэт | 14 млн $[2] |
Зборы | 219 979 959 $[3] |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 2014 |
IMDb | ID 2084970 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Гульня́ ў іміта́цыю» (англ.: The Imitation Game) — гістарычная драма пра крыптографа ваеннага часу Алана Цьюрынга, які ўзламаў код Энігмы Трэцяга рэйха падчас Другой сусветнай вайны, і пазней быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за сваю гомасексуальнасць[4][5]. Фільм зрэжысаваны Мартэнам Тыльдумам[6] паводле сцэнарыя Грэма Мура[7], заснаванаму на рамане «Алан Цьюрынг: Энігма» Эндру Ходжэса . Галоўную ролю выканаў Бенедыкт Камбербэтч.
Фільм з’яўляецца ўладальнікам галоўнай узнагароды Кінафестывалю ў Таронта 2014 года[8][9][10]. Сцэнарый фільма ўзначаліў штогадовы Чорны спіс найлепшых не запушчаных у вытворчасць галівудскіх сцэнарыяў 2011 года[11]. Прэм’ера фільма адбылася падчас кінафестывалю ў Тэлурыдзе 29 жніўня 2014 года[12].
1939 год. Брытанская разведка даручае заснавальніку сучаснай інфарматыкі Алану Цьюрынгу расшыфроўку сакрэтнага кода Энігмы Трэцяга рэйха, у фільме паказана праца яго бліскучай каманды ў звышсакрэтным брытанскім цэнтры ўзлому шыфраў і кодаў у Блетчлі-парку ў змрочныя дні Другой сусветнай вайны. Цьюрынг, чый унёсак і геніяльнасць значна скарацілі працягласць вайны і выратавалі тысячы жыццяў, стаў ахвярай неасвечанага брытанскага істэблішмента, але яго праца і спадчына працягваюць жыць[13].
Перш чым да праекта Black Bear Pictures далучыўся Бенедыкт Камбербэтч[19], Warner Bros. набыла сцэнарый для Леанарда Дзі Капрыа, як паведамлялася, за сямізнакавую лічбу[20]. Пазней Дзі Капрыа адмовіўся, і правы на сцэнарый вярнуліся да сцэнарыста[7].
Розныя рэжысёры былі прыцягнуты падчас распрацоўкі, называліся Рон Ховард і Дж. Блэйксан. У снежні 2012 года афіцыйна было абвешчана, што працу над праектам узначаліць рэжысёр «Паляўнічых за галовамі» Мартэн Тыльдум, стварэнне гэтага фільма стала для яго англамоўным рэжысёрскім дэбютам[21].
Асноўныя здымкі пачаліся 15 верасня 2013 года ў Англіі. Месцы здымак уключаюць былую школу Цьюрынга Шэрбарн[22] і Блетчлі-парк, дзе Цьюрынг і яго калегі працавалі падчас вайны.
Карціна ганаравана вельмі высокіх адзнак сусветнай кінапрэсы. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 90 % паводле 217 рэцэнзій[23]. На сайце Metacritic фільм атрымаў 72 балы з 100 паводле 47 крытыкаў[24]. Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША і Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўключылі «Гульню ў імітацыю» ў топ 10 фільмаў 2014 года[25][26].
Узнагароды і намінацыі | ||||
---|---|---|---|---|
Узнагарода | Катэгорыя | Намінант | Вынік | |
Міжнародны кінафестываль у Таронта | Галоўны прыз (прыз сімпатый гледачоў) | Перамога | ||
Галівудскі кінафестываль | «Найлепшая рэжысёрская праца» | Мартэн Тыльдум | Перамога | |
«Найлепшая мужчынская роля» | Бенедыкт Камбербэтч | Перамога | ||
«Найлепшая жаночая роля другога плана» | Кіра Найтлі | Перамога | ||
«Найлепшая музыка» | Аляксандр Дэспла | Перамога | ||
«Залаты глобус» | «Найлепшы фільм — драма» | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля — драма» | Бенедыкт Камбербэтч | Намінацыя | ||
«Найлепшая жаночая роля другога плана» | Кіра Найтлі | Намінацыя | ||
«Найлепшы сцэнарый» | Грэм Мур | Намінацыя | ||
«Найлепшая музыка» | Аляксандр Дэспла | Намінацыя | ||
«Спадарожнік» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая рэжысёрская праца» | Мартэн Тыльдум | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Бенедыкт Камбербэтч | Намінацыя | ||
«Найлепшая жаночая роля другога плана» | Кіра Найтлі | Намінацыя | ||
«Найлепшы адаптаваны сцэнарый» | Грэм Мур | Перамога | ||
«Найлепшая музыка» | Аляксандр Дэспла | Намінацыя | ||
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Марыя Дзьюрковіч, Нік Дэнт | Намінацыя | ||
«Найлепшы мантаж» | Уільям Голдэнберг | Намінацыя | ||
Прэмія брытанскага незалежнага кіно | «Найлепшы брытанскі незалежны фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Бенедыкт Камбербэтч | Намінацыя | ||
«Найлепшая жаночая роля» | Кіра Найтлі | Намінацыя | ||
«Найлепшы сцэнарый» | Грэм Мур | Намінацыя | ||
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША | Уключэнне ў спіс дзесяці найлепшых фільмаў года | Перамога | ||
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША | «Найлепшая мужчынская роля» | Бенедыкт Камбербэтч | Намінацыя | |
«Найлепшая жаночая роля другога плана» | Кіра Найтлі | Намінацыя | ||
«Найлепшы акцёрскі склад» | Намінацыя | |||
«Выбар крытыкаў» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Бенедыкт Камбербэтч | Намінацыя | ||
«Найлепшая жаночая роля другога плана» | Кіра Найтлі | Намінацыя | ||
«Найлепшы адаптаваны сцэнарый» | Грэм Мур | Намінацыя | ||
«Найлепшая музыка» | Аляксандр Дэспла | Намінацыя | ||
«Найлепшы акцёрскі склад» | Намінацыя | |||
BAFTA | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшы брытанскі фільм» | Намінацыя | |||
«Найлепшая мужчынская роля» | Бенедыкт Камбербэтч | Намінацыя | ||
«Найлепшая жаночая роля другога плана» | Кіра Найтлі | Намінацыя | ||
«Найлепшы адаптаваны сцэнарый» | Грэм Мур | Намінацыя | ||
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Марыя Дзьюрковіч, Таццяна Мак-Дональд | Намінацыя | ||
«Найлепшы дызайн касцюмаў» | Сэмі Шэлдан | Намінацыя | ||
«Найлепшы мантаж» | Уільям Голдэнберг | Намінацыя | ||
«Найлепшы гук» | Джон Мідглі, Лі Уолпал, Сцюарт Хілікер, Марцін Джэнсен | Намінацыя | ||
«Оскар» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшы рэжысёрская праца» | Мартэн Тыльдум | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Бенедыкт Камбербэтч | Намінацыя | ||
«Найлепшая жаночая роля другога плана» | Кіра Найтлі | Намінацыя | ||
«Найлепшы адаптаваны сцэнарый» | Грэм Мур | Перамога | ||
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» | Марыя Дзьюрковіч, Таццяна Мак-Дональд | Намінацыя | ||
«Найлепшы мантаж» | Уільям Голдэнберг | Намінацыя | ||
«Найлепшая музыка да фільма» | Аляксандр Дэспла | Намінацыя |