Джад Трамп

Джад Трамп
Снукер
Снукер

англ.: Judd Trump
Фота
 
Дата нараджэння: 20 жніўня 1989(1989-08-20)[1] (35 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: левая
Прафесійная кар’ера: 2005—...
Найвышэйшы рэйтынг: 1 (05.11.201210.12.2012)
Цяперашні рэйтынг: 2 (27 лістапада 2017)
Прызавыя грошы: > £2,500,000
Найвышэйшая серыя: 147 (3 разы:
Адкрыты чэмпіянат Антверпена 2013,
German Masters 2015, Адкрыты чэмпіянат Кітая 2017)
Колькасць соценных серый: 933
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 25
Нізкарэйтынгавыя турніры: 4
Іншыя прафесійныя турніры: 5
Чэмпіянат свету: фінал (2011)

Джад Трамп (англ.: Judd Trump; нар. 20 жніўня 1989, Уітчарч, Брысталь, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2019. Фіналіст чэмпіянату свету 2011 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011, аднаго са спаборніцтваў трайной кароны, і яшчэ сямі рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па колькасці рэйтынгавых перамог). З сезона 2011/2012 ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам ў 2005 годзе ва ўзросце 16 гадоў і ў тым жа сезоне дэбютаваў на рэйтынгавым узроўні, прайшоўшы кваліфікацыю да адкрытага чэмпіянату Уэльса. У 2007 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў 2008 — стаў пераможцам кваліфікацыі да Мастэрс, стаўшы ўдзельнікам самага прэстыжнага нярэйтынгавага спаборніцтва. Праз год перамог на турніры Championship League, а ў сезоне 2009/2010 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. Здзейсніў прарыў у канцы сезона 2010/2011, атрымаўшы першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Кітая і дайшоўшы да фіналу чэмпіянату свету, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу. У канцы 2011 года перамог на першым турніры трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2011, а праз год выйграў трэці рэйтынгавы тытул, International Championship 2012, і ненадоўга стаў лідарам рэйтынгу. У пачатку сезона 2014/2015 выйграў яшчэ адно рэйтынгавае спаборніцтва — адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а пазней у трэці раз выйшаў у фінал турніру трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2014. У 2016 годзе ў другі раз перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая і стаў пераможцам Еўрапейскага Мастэрс, а ў 2017 годзе выйграў Players Championship і абараніў тытул Еўрапейскага Мастэрс, які стаў яго восьмай рэйтынгавай перамогай.

У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу пяць тыдняў і з’яўляецца адным з двух снукерыстаў (разам з Дзінам Цзюньхуэем), якія займалі першы радок афіцыйнай табелі аб рангах, але ніколі не выйгравалі тытул чэмпіёна свету. Апроч сямі рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры, а таксама 5 іншых прафесійных турніраў, уключаючы Сусветнае Гран-пры 2015 года і рэкордныя тры тытулы турніру Championship League. За сваю кар’еру выканаў больш за 450 соценных брэйкаў, стаўшы лідарам сезонаў 2012/2013, 2014/2015 і 2016/2017 па колькасці сэнчуры і ўваходзячы ў топ-10 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два з паловай мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-15 лідараў усіх часоў па колькасці прызавых. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.

Фіналы турніраў

[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 17 (8 перамог, 9 паразаў)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Чэмпіянат свету (0:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:1)
Іншыя (7:7)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат Кітая Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 10:8
2 Параза 2011 Чэмпіянат свету Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 15:18
3 Перамога 2011 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Ален МаркСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 10:8
4 Параза 2012 Шанхай Мастэрс Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:10
5 Перамога 2012 International Championship Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 10:8
6 Параза 2014 German Masters Дзйн ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5:9
7 Перамога 2014 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9:5
8 Параза 2014 Чэмпіянат Вялікабрытаніі ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 9:10
9 Параза 2015 Шанхай Мастэрс Уйлсан КайрэнСцяг Англіі Кайрэн Уілсан 9:10
10 Перамога 2016 Адкрыты чэмпіянат Кітая Уолдэн РыкйСцяг Англіі Рыкі Уолдэн 10:4
11 Перамога 2016 Еўрапейскі Мастэрс ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 9:8
12 Параза 2016 Адкрыты чэмпіянат Англіі Лян ВэньбоСцяг Кітая Лян Вэньбо 6:9
13 Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 8:9
14 Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Меярфй ШонСцяг Англіі Шон Мёрфі 2:4
15 Перамога 2017 Players Championship Фу МаркаСцяг Ганконга Марка Фу 10:8
16 Перамога 2017 Еўрапейскі Мастэрс Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9:7
17 Параза 2017 Шанхай Мастэрс ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 3:10

Нізкарэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2010 Пол Хантэр Класік Хэмйлтан ЭнтанйСцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4:3
2 Перамога 2011 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 2 Дзйн ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4:0
3 Параза 2011 Міжнародны трафей Алекса Хігінса Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1:4
4 Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат Антверпена ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 4:3
5 Параза 2012 Трафей памяці Кей Сюзан Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 2:4
6 Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:0
7 Параза 2013 Кубак памяці Кей Сюзан Ален МаркСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1:4
8 Параза 2014 Пол Хантэр Класік Ален МаркСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 33 (17 перамог, 16 паразаў)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (8:9)
Нізкарэйтынгавыя турніры (4:4)
Нярэйтынгавыя турніры (5:3)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 26 лістапада 2008 Кваліфікацыя да Мастэрс, Шэфілд, Англія Джойс МаркСцяг Англіі Марк Джойс 6:1
Перамога 2 26 сакавіка 2009 Championship League, Сток, Англія Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 3:2
Перамога 3 29 жніўня 2010 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія Хэмйлтан ЭнтанйСцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4:3
Перамога 4 3 красавіка 2011 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Сэлбй МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 10:8
Параза 1 2 мая 2011 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 15:18
Перамога 5 10 жніўня 2011 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 2, Глостэр, Англія Дзйн ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4:0
Параза 2 23 кастрычніка 2011 Міжнародны трафей Алекса Хігінса, Кіларні, Ірландыя Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1:4
Перамога 6 13 лістапада 2011 Адкрыты чэмпіянат Антверпена, Антверпен, Бельгія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 4:3
Перамога 7 11 снежня 2011 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія Ален МаркСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 10:8
Параза 3 22 сакавіка 2012 Championship League, Сток, Англія Дзйн ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1:3
Параза 4 23 верасня 2012 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:10
Перамога 8 4 лістапада 2012 International Championship, Чэнду, Кітай Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 10:8
Параза 5 14 лістапада 2012 Трафей памяці Кей Сюзан, Глостэр, Англія Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 2:4
Перамога 9 18 лістапада 2012 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя Хйгйнс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:0
Параза 6 25 лістапада 2012 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 2:7
Параза 7 10 лістапада 2013 Кубак памяці Кей Сюзан, Глостэр, Англія Ален МаркСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1:4
Параза 8 2 лютага 2014 German Masters, Берлін, Германія Дзйн ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5:9
Перамога 10 6 сакавіка 2014 Championship League, Сток, Англія Гоулд МартынСцяг Англіі Мартын Гоўлд 3:1
Перамога 11 6 ліпеня 2014 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9:5
Параза 9 24 жніўня 2014 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія Ален МаркСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2:4
Параза 10 9 лістапада 2014 Champion of Champions, Ковентры, Англія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 7:10
Параза 11 7 снежня 2014 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 9:10
Перамога 12 22 сакавіка 2015 Сусветнае гран-пры, Ландудна, Уэльс ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 10:7
Параза 12 20 верасня 2015 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Уйлсан КайрэнСцяг Англіі Кайрэн Уілсан 9:10
Перамога 13 3 сакавіка 2016 Championship League, Сток, Англія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 3:2
Перамога 14 3 красавіка 2016 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай Уолдэн РыкйСцяг Англіі Рыкі Уолдэн 10:4
Перамога 15 9 кастрычніка 2016 Еўрапейскі Мастэрс, Бухарэст, Румынія ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 9:8
Параза 13 16 кастрычніка 2016 Адкрыты чэмпіянат Англіі, Манчэстэр, Англія Лян ВэньбоСцяг Кітая Лян Вэньбо 6:9
Параза 14 19 лютага 2017 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 8:9
Параза 15 5 сакавіка 2017 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара, Гібралтар Меярфй ШонСцяг Англіі Шон Мёрфі 2:4
Перамога 16 12 сакавіка 2017 Players Championship, Ландудна, Уэльс Фу МаркаСцяг Ганконга Марка Фу 10:8
Перамога 17 8 кастрычніка 2017 Еўрапейскі Мастэрс, Ломел, Бельгія Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9:7
Параза 16 18 лістапада 2017 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай ОСалйван РонйСцяг Англіі Роні О’Саліван 3:10

Зноскі