Джорджыя О’Кіф

Джорджыя О’Кіф
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 лістапада 1887(1887-11-15)[1][2][…] ці 1887[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1986(1986-03-06)[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Francis O'Keeffe[d][5]
Маці Ida Ten Eyck Totto[d][5]
Муж Alfred Stieglitz[d][7]
Род дзейнасці мастачка, рысавальнік, графік, архітэктурны чарцёжнік, артыстка
Жанр нацюрморт[4], кветкавы нацюрморт[d], абстракцыянізм[8], феміністычнае мастацтва[d][9] і пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак амерыканскі мадэрнізм[d][10]
Уплыў William Merritt Chase[d], Kenyon Cox[d] і F. Luis Mora[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джорджыя Тота О'Кіф (англ.: Georgia Totto O'Keeffe) (нар. 15 лістапада 1887 — пам. 6 сакавіка 1986 года) — амерыканская мастачка, адна з выдатнейшых мастачак ХХ стагоддзя.

Бацькі Джорджыі працавалі на малочнай ферме каля Сан Прэйры ў Вісконсіне. Бацька меў ірландскія карані, а дзед па лініі маці эміграваў у ЗША з Венгрыі. Джорджыя нарадзілася другой з сямі дзяцей у сям'і. Будучая мастачка расла ў штаце Вірджынія, вучылася ў Чыкага і Нью-Ёрку. У 1908 годзе яна пазнаёмілася ў Нью-Ёрку з фатографам Альфрэдам Стыгліцам, за якога выйшла замуж ў 1924 годзе.

Стыгліц пазнаёміў О'Кіф са сваімі сябрамі фотамастакамі-мадэрністамі Полам Стрэндам, Эдвардам Стэйхэнам і інш. Дзякуючы мужу Джорджыя вярнулася да жывапісу, які да гэтага кінула па сямейных прычынах у 1908 годзе. З 1923 года пейзажы і нацюрморты О'Кіф (асабліва вядомы яе кветкі) пры падтрымцы Стыгліца сталі актыўна выстаўляцца, а сама мастачка атрымала вядомасць і грошы.

У 1929 годзе О'Кіф пераехала ў штат Нью-Мексіка, прырода якога значна паўплывала на яе мастацкую дзейнасць. У 19321934 гг. мастачка перажыла цяжкую дэпрэсію і некаторы час лячылася. У 1943 годзе яе выстаўка адбылася ў Інстытуце Мастацтваў Чыкага, у 1946 годзе — у Нью-Ёркскім Музеі Сучаснага Мастацтва. У гэты ж час памёр яе муж. У 1962 годзе О'Кіф была выбрана членам Амерыканскай Акадэміі мастацтваў.

Пасля пятнаццацігадовага перапынку вялізная выстаўка прац О'Кіф адбылася ў Музеі Уітні ў 1972 годзе і звярнула ўвагу да мастачкі маладога пакалення мастакоў, а таксама і феміністычнага руху. У 1970-х О'Кіф пачала страчваць зрок, пачала працаваць з керамікай і напісала аўтабіяграфічную кнігу. Пасля 1982 года яна перастала займацца мастацтвам.

Джорджыя О'Кіф памерла ў Санта Фэ 6 сакавіка 1986 года.

Зноскі

  1. а б Georgia O\\'Keeffe
  2. а б Georgia O'Keeffe // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Directory of Southern Women ArtistsThe Johnson Collection.
  4. а б в RKDartists
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. TimelineGeorgia O'Keeffe Museum. Праверана 4 кастрычніка 2018.
  8. RKDartists Праверана 5 кастрычніка 2018.
  9. https://www.brooklynmuseum.org/eascfa/dinner_party/place_settings/georgia_o_keeffe
  10. https://www.saic.edu/150/mother-american-modernism
  • O'Keeffe G. Georgia O'Keeffe. New York: Viking Press, 1976
  • Stieglitz A. Georgia O'Keeffe, a portrait. New York: Metropolitan Museum of Art, 1978
  • Lisle L. Portrait of an Artist. New York: Washington Square Press, 1986
  • Politzer A. A woman on paper: Georgia O'Keeffe. New York: Simon & Schuster, 1988
  • Eldredge C.C. Georgia O'Keeffe. New York: Harry N. Abrams, 1991
  • Peters S.W. Becoming O'Keeffe. New York: Abbeville Press, 1991
  • Montgomery E. Georgia O'Keeffe. New York: Barnes & Noble, 1993
  • Hogrefe J. O'Keeffe, The Life of an American Legend. New York: Bantam; 1994
  • Lynes B.B. Georgia O'Keeffe: Catalogue Raisonné. Washington: National Gallery of Art, 1999
  • Richter P.C. Georgia O'Keeffe and Alfred Stieglitz. Munich; New York: Prestel, 2001.
  • Kucharczyk E.R. Georgia O'Keeffe: desert painter. San Diego: Blackbirch Press, 2002
  • Drohojowska-Philp H. Full bloom: the art and life of Georgia O'Keeffe. New York; London: W.W. Norton, 2004
  • Pyne K.A. Modernism and the feminine voice: O'Keeffe and the women of the Stieglitz circle. Berkeley: University of California Press; Santa Fe: Georgia O'Keeffe Museum; Atlanta: High Museum of Art, 2007