Дзіма Мікалаевіч Білан (імя пры нараджэнні і да чэрвеня 2008 года Віктар Мікалаевіч Белан; 24 снежня1981, пас. Маскоўскі, частка горада Усць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, РСФСР, СССР) — расійскі спявак, больш вядомы як Дзіма Білан. У чэрвені 2008 года прыняў дадзены псеўданім у якасці сапраўднага імя і прозвішча.
Дзіма Білан прадстаўляў Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне» два разы: у 2006 годзе з песняй «Never Let You Go», заняўшы другое месца і ў 2008 годзе з песняй «Believe», заняўшы першае месца і стаўшы першым расійскім артыстам, які перамог на конкурсе песні Еўрабачанне.
Дзіма Білан з’яўляецца Заслужаным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2006), Заслужаным артыстам Чачні (2007), Заслужаным артыстам Інгушэціі (2007) і Народным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2008).
Калі Віктару быў 1 год, сям’я Беланаў пераехала ў Набярэжныя Чаўны, у 6 гадоў — у горад Майскі ў Кабардзіна-Балкарыі, дзе ён скончыў Музычную школу. Першы конкурс — «Маладыя галасы Каўказа».
2003 — выпусціў дэбютны альбом, названы «Начны Хуліган», які ўключаў такія вядомыя мелодыі, як «Caruso» (Карузо) і «Fever» (Ліхаманка).
2004 — выпусціў мелодыю, якая мела бурны поспех — «На Беразе Неба», якая была таксама назвай яго другога альбома.
Музычным прадзюсарам спевака становіцца Юрый Айзеншпіс. Дзіма Білан удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне», папярэдне з песняй «Не то», у 2005 заняўшы другое месца у расійскім нацыянальным адборы.
2005, снежань — атрымаў два залатых грамафона за песні «Ты павінна побач быць» (гэта — расійская вэрсія «Not, That Simple») у Санкт-Пецярбургу і Алма-Аце. На працягу правядзення праекта «Новыя песні пра галоўнае» спявак атрымаў прыз Першага канала ад прафесійнага журы. Дзіма стаў чалавекам года ў сферы шоў-бізнесу, паколькі большасць выбаршчыкаў падалі свае галасы за яго, паводле версіі пошукавай сістэмы Rambler.
У канцы 2005 года — прыняў запрашэнне ад амерыканскага агенцтва, з прапановай аб яго наведванні музычнага вечара «Пітэр Пэн».
У снежні 2005 года ў Батанічным садзе быў зняты кліп для лірычнай кампазіцыі «Я Цябе Памятаю».
2006, 14 сакавіка — прыняў удзел у «Залатой Катрынцы», «Міжнародных Узнагарод Музыкі» у Кіеве, дзе атрымаў узнагароду як «Спявак года». Песня Білана «Never Let You Go» была выкананая спеваком толькі там.
У сярэдзіне сакавіка 2006 года Білан быў абраны Першым каналам, каб прадставіць Расію на Еўрабачанні 2006, які праводзіўся ў Афінах. Сярод 37 краін, што прымалі ўдзел у конкурсе, Дзіма заняў другое месца з песняй «Never Let You Go», падобнага Расія ганаравалася толькі ў 2000 годзе, калі расійская спявачка Алсу таксама заняла другое месца.
Дзіма атрымаў 248 балаў — на 44 бала менш, чым песня Hard Rock Hallelujah(Цяжкі рок, Алілуя!) музычнай групы з Фінляндыі Lordi (самы высокі вынік па стане на 2008 год – 292 бала), якая ў выніку і перамагла. Максімальныя 12 балаў Білан атрымаў ад сямі краін: Арменія, Беларусь, Фінляндыя, Ізраіль, Латвія, Літва і Украіна. Толькі Манака і Швейцарыя не прысудзілі Дзіме ні аднаго бала.
У нумары Дзімы былі задзейнічаныя дзве танцуючыя балярыны і белае фартэпіяна, пакрытае чырвонымі пялёсткамі руж, з якога ў сярэдзіне песні з’яўлялася падобная здані жаночая постаць. Дзіма быў апрануты ў белую суколку з лікамі, якія пазначаюць яго нумары выхаду на сцэну — 13 і 10 у паўфінале і фінале адпаведна. З-за таго, што ў папярэднім годзе Расія выступіла не занадта ўдала, Білан павінен быў у паўфінале 18 мая давесці сваё права ўдзельнічаць у фінале. Там ён патрапіў у дзясятку найлепшых (заняўшы трэцяе месца з 217 баламі), і трапіў у фінал.
Да пачатку конкурсу, расійскі вэб-сайт rin.ru паведаміў, што глава роднага горада Дзімы абяцаў назваць адну з вуліц у яго гонар, калі спявак пераможа.
У 2008 годзе Віктар Белан другі раз падаў заяўку на ўдзел у расійскім нацыянальным адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2008. Не знойдзячы ніякіх юрыдычных парушэнняў, звязаных з выкарыстаннем сцэнічнага імя, іміджу і брэнда «Дзіма Білан», тэлеканал «Расія» прыняў заяўку і дапусціў артыста да ўдзелу ў адборы.
20 мая — выступіў з песняй Believe у першым паўфінале конкурсу. Па выніках паўфіналу, ён увайшоў у дзясятку найлепшых і перайшоў у фінал.
24 мая — выступ у фінале конкурсу разам з расійскім фігурыстам Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасавання набраў 272 ачка і заняў першае месца, стаўшы першым расійскім спеваком, які перамог на конкурсе і атрымаў галоўны спецыяльны прыз конкурсу — «Крыштальны мікрафон».
19 кастрычніка — Гала-канцэрт «Зорны лёд» — выступ у конкурсе разам з расійскай фігурысткай Аленай Беражной, Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках конкурсу заняў другое месца.