Друскінінкай

Горад
Друскінінкай
літ.: Druskininkai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
горад, цэнтр самакіравання
Павет
Самакіраванне
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
1563
Ранейшыя назвы
Друскенікі
Плошча
  • 24 км²
Вышыня цэнтра
110 м
Насельніцтва
  • 13 170 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
313
Паштовыя індэксы
LT-66001
Афіцыйны сайт
Друскінінкай на карце Літвы
Друскінінкай (Літва)
Друскінінкай

Друскінінкай (літ.: Druskininkai, беларуская назва — Друске́нікі) — горад у Алітускім павеце Літвы. Стаіць на Нёмане, паблізу ад мяжы з Беларуссю і Польшчай. Знаходзіцца за 129 км ад Вільнюса і за 42 км ад Гродна. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. Курорт.

З восені 1939 года па восень 1940 года быў у складзе БССР.

Дарожны ўказальнік у Гродне з традыцыйнай беларускай назвай горада Друскенікі

Упершыню горад узгадваецца ў 1563 годзе, але археалагічныя даследаванні выявілі існаванне прускіх паселішчаў яшчэ раней. Тут нават існаваў прускі горад, які ў 1308 годзе згарэў, пасля чаго наваколле абязлюдзела.

З XIV стагоддзя горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе Друскенікі атрымалі статус курорта, пасля таго, як уласны ўрач караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацвердзіў лекавыя ўласцівасці мясцовых мінеральных крыніц.

У Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. У 1837 годзе па загадзе расійскага цара Мікалая I тут пачалося будаўніцтва курортных пабудоў. Хутка курорт атрымаў вялікую папулярнасць.

У Польскай Рэспубліцы

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны горад адышоў да Польскай Рэспублікі.

Утвараў гарадскую гміну ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе ў Друскенікі была пракладзена чыгунка (адгалінаванне ад станцыі Парэчча).

У лістападзе 1939 года Друскенікі былі далучаны да Беларускай ССР. У 1940 годзе — цэнтр сельскага і пасялковага саветаў у Парэцкім раёне Беластоцкай вобласці БССР.

У Літоўскай ССР і Літве

[правіць | правіць зыходнік]

12 кастрычніка 1940 года горад быў перададзены Літоўскай ССР. З 1990 года Друскінінкай ўтварае асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе непасрэдна літоўскі ўрад.

Клімат Друскінінкая адрозніваецца прахалодай. У летнія месяцы паветра рэдка прграваецца вышэй +22 °C. Узімку — у сярэднім да −3 °C. Аднак, нягледзячы на такі тэмпературны рэжым, турысты прыязджаюць сюды ўвесь год, бо бальнеялагічныя цэнтры, дзе можна аздаравіцца, адкрыты цэлы год.

Клімат Друскінінкая
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,5 14,8 20,2 27,9 31,4 32,8 34,9 35,1 30,9 23,9 16,7 10,9 35,1
Сярэдні максімум, °C −3,6 −1,4 4,5 11,7 18,9 21,0 22,2 22,1 17,7 11,8 4,0 0,0 10,4
Сярэдняя тэмпература, °C −5,2 −4,3 −0,4 5,8 12,4 15,8 16,9 16,4 11,9 7,1 1,8 −2,3 6,3
Сярэдні мінімум, °C −8,5 −7,6 −3,6 1,8 7,3 10,9 12,4 11,8 8,1 4,0 −0,5 −4,9 2,6
Абсалютны мінімум, °C −35,8 −36,3 −26,3 −12 −3,7 0,1 2,1 0,3 −3 −13,7 −16,7 −28,5 −36,3
Норма ападкаў, мм 39 31 35 42 55 69 80 78 56 45 53 47 630
Крыніца: Кліматычныя даныя
Год Колькасць
2001 18 278 [1]
2002 18 078 [1]
2003 17 900 [1]
2004 17 123 [1]
2005 16 637 [1]
2006 16 224 [1]
2007 15 963 [1]
Год Колькасць
2008 15 717 [1]
2009 15 620 [1]
2010 15 436 [1]
2011 14 838 [1]
2012 14 434 [1]
2013 14 172
2013 14 128 [1]
Год Колькасць
2014 13 762 [1]
2015 13 568 [1]
2016 13 226 [1]
2017 12 576 [2]
2017 12 790 [3]
2018 12 441 [4]
2019 12 209 [5]
Год Колькасць
2020 12 065 [5]
2021 12 908 [1]
2022 12 730 [5]
2023 13 170 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]