Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Дубровіца[1], ці Дубровыця[2] (укр.: Дубровиця), таксама сустракаецца Дубравіца[3] — горад ва Украіне, на рацэ Гарынь. Адміністрацыйны цэнтр Дубровыцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 9343 чал. (2022). Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Дубровіца — колішняя сталіца княства і графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.
Тапонім Дубровіца, напэўна, утварыўся ад асновы «дуброва» (дубовы лес)[4].
Упершыню згадваецца як горад Тураўскага княства пад 1005 годам. У 2-й палове XII ст. стала сталіцай удзельнага Дубровіцкага княства.
У 1340-я года Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[1]. З XV ст. нададзена ва ўладанні адной з галін князёў Гальшанскіх, якая ад княства звалася Гальшанскімі-Дубровіцкімі. У XVI ст. у складзе Троцкага ваяводства, збудаваны касцёл. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[5]. У гэты ж час стала сталіцай графства.
У 1571 годзе Дубровіцу як пасаг атрымаў А. Курбскі[1]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў у Дубровіцы калегіум піяраў. З XVIII ст. ва ўладанні Плятэраў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 годзе з усёй воласцю (колішнім графствам) пераведзена ў склад Валынскай губерні. Па задушэнні паўстання 1830-1831 гадоў, у 1831 годзе расійскія ўлады скасавалі калегіум піяраў.
У 1918—1919 годзе ў Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстанне, у выніку разрабаваны палац графаў Плятэраў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З 1939 года Дубровіца ў склад УССР, з 1940 года цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 года горад пад нямецкай акупацыяй.
30 ліпеня 1997 года гарадскі савет зацвердзіў сучасныя герб і сцяг Дубровіцы.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод перапрацоўкі ільна.