Другая сусветная вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 3 верасня 1939 — 8 мая 1945 | ||
Месца | Заходняя Германія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Вялікабрытанія, Нарвегія, Данія, Атлантычны акіян. | ||
Вынік | Перамога Антыгітлераўскай кааліцыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны (1939—1945) — баявыя дзеянні, якія праходзілі падчас Другой сусветнай вайны ў Заходняй Еўропе і Атлантыцы.
3 верасня 1939 года Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі вайну Германіі. Гэта была мера ў адказ на нямецкае ўварванне ў Польшчу[1]. З верасня 1939 і да вясны 1940 года ў Заходняй Еўропе вялася так званая «Дзіўная вайна». Французская армія і англійскі экспедыцыйны корпус, які высадзіўся ў Францыі, з аднаго боку і нямецкая армія — з іншага, вяла абстрэльвалі адзін аднаго, не прадпрымаючы актыўных дзеянняў. Зацішша было прытворным, з прычыны таго, што немцы проста асцерагаліся вядзення вайны на «два франты».
Напачатку вайны Вялікабрытанія і Францыя мелі значную перавагу над Германіяй як на сушы, так і на моры. Разумеючы эканамічную залежнасць Вялікабрытаніі ад яе велізарных уладанняў у розных канцах свету, нямецкае камандаванне адправіла супраць брытанскага грузавога і гандлёвага флоту значныя сілы. З першых дзён вайны нямецкія караблі выйшлі «на паляванне» за брытанскімі судамі ў адкрыты акіян і нават да берагоў Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Першая буйная марская бітва адбылася 19 снежня 1939 года ў заліве Ла-Плата каля берагоў Аргенціны, дзе немцы страцілі крэйсер «Адмірал граф Шпее», які да гэтага знішчыў 9 брытанскіх суднаў. Бітва вядома як Бітва ля Ла-Платы.
Раніцай 9 красавіка 1940 года нямецкія войскі ўварваліся ў нейтральныя Данію і Нарвегію з мэтай узмацнення германскіх пазіцый у Атлантыцы і Паўночнай Еўропе, у якасці прэвентыўнай меры для недапушчэння аналагічных дзеянняў з боку Вялікабрытаніі і Францыі і для захопу жалезарудных радовішчаў. «Дзіўная вайна» скончылася, і саюзнікі пачалі пераходзіць да актыўных дзеянняў. Нямецкія сілы высадзілі дэсант у гавань Капенгагена, кароль Крысціян X і дацкі ўрад пад пагрозай бамбардзіроўкі былі прымушаны да капітуляцыі. Данія была абвешчана пратэктаратам Германіі. У Нарвегіі немцы выкінулі дэсанты і захапілі найбуйнейшыя гарады: Осла, Тронхейм, Нарвік. Аднак нарвежскі ўрад адмовіўся капітуляваць і заклікаў народ змагацца з ворагам. На дапамогу нешматлікай нарвежскай арміі прыбылі брытанскія войскі. Ім атрымалася замацавацца на поўначы і весці адчайную барацьбу супраць перавышаючай па колькасці арміі Германіі. Спробы англа-нарвежскіх войскаў выбіць немцаў з занятых імі пунктаў прывялі да шэрагу баёў у раёнах Нарвіка, Намсуса, Моле (Мольдэ) і інш. Брытанскія войскі адбілі ў немцаў Нарвік. Але вырваць стратэгічную ініцыятыву ім не атрымалася. Напачатку чэрвеня яны эвакуіраваліся з Нарвіка (Гл. Бітва пры Нарвіку).
10 мая 1940 года нямецкія войскі пачалі наступ на Францыю, Бельгію, Нідэрланды і Люксембург. За кароткі час яны здолелі зламаць супраціўленне бельгійскай арміі. Сілы саюзнікаў высунуліся ім на дапамогу ў Бельгію. Тым часам другая групоўка нямецкіх войскаў, якая першапачаткова рухалася павольна даўшы буйным англа-французскім сілам прайсці ў Бельгію, уварвалася ў Нідэрланды і да 14 мая вымусіла капітуляваць галандскую армію. Буйныя англа-франка-бельгійскія сілы апынуліся ў акружэнні каля горада Дзюнкерк. Немцы, аднак, не прынялі хуткіх дзеянняў для знішчэння гэтай групоўкі і саюзнікам атрымалася эвакуіраваць свае войскі на Брытанскія астравы (гл. Дзюнкеркская аперацыя). 26 мая Бельгія капітулявала. Французская армія размешчаная на лініі Мажыно не чакала наступу немцаў у абыход умацаванняў Лініі Мажыно праз Ардэны і апынулася не гатовай да абароны. Немцам здолелі за кароткі час разграміць дзве найдужэйшыя французскія арміі, якія знаходзіліся на гэтай лініі і разгарнуць наступ у цэнтр Францыі. Спешна кінутыя французскім камандаваннем дрэнна абсталяваныя войскі не змаглі стрымаць наступы нямецкай арміі. 10 чэрвеня Італія абвясціла вайну Францыі і Вялікабрытаніі, і гэта прывяло да адкрыцця новага тэатра ваенных дзеянняў — Міжземнаморскага. Нягледзячы на колькасную перавагу, італьянскія войскі не змаглі прарваць абарону французаў на поўдні. 14 чэрвеня нямецкія войскі занялі Парыж. 21 чэрвеня Францыя падпісала капітуляцыю. 3/5 тэрыторыі Францыі адышлі пад кантроль Германіі. На астатняй тэрыторыі быў створаны марыянетачны ўрад генерала Петэна.
Разграміўшы Францыю немцы спрабавалі вымусіць Вялікабрытанію да капітуляцыі і для гэтага пачалі масавыя бамбёжкі Брытанскіх астравоў. З ліпеня 1940 года па май 1941 года працягвалася найбуйнейшая ў гісторыі авіяцыйная бітва ў небе над Брытаніяй. Немцам так і не атрымалася дасягнуць пастаўленых мэт, заваяваць панаванне ў паветры і знішчыць брытанскія ВПС. Далей паветраныя баі паміж саюзнікамі і люфтвафэ праходзілі ў небе над Заходняй Еўропай і заходняй часткай Германіі (галоўным чынам Рурскім прамысловым раёнам), асабліва стратэгічныя бамбардзіроўкі. У гэты ж час англічане патапілі найбуйнейшы нямецкі лінейны карабель «Бісмарк», які выйшаў у Атлантыку, пасля чаго германскае камандаванне было вымушана адмовіцца ад далейшых крэйсерскіх дзеянняў з удзелам буйных баявых караблёў.
Пасля мая 1941 года на заходнім фронце наступіла зацішша. Немцы перакінулі ўсе свае войскі на ўсход і буйных сухапутных аперацый не праводзілі. Толькі авіяцыя зрэдку бамбардзіравала Брытанскія астравы. У той жа час нарошчваліся маштабы падводнай вайны. Колькасць нямецкіх падводных лодак, якія дзейнічалі ў Атлантыцы да сярэдзіны 1941 года дасягнула 170 адзінак, а да канца года — 280. З іх у кожны момант прыкладна 40 % знаходзіліся на базах для рамонту і абслугоўвання, 30 % — на шляху на баявое дзяжурства ці вярталіся на базы, і толькі 30 % непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.
Адначасова змянілася тактыка іх дзеянняў. Замест адзіночных нападаў стала практыкавацца тактыка групавых нападаў («ваўчыная зграя»), пры якой падводная лодка, якая выявіла караван суднаў праціўніка, выклікала ў раён выяўлення да 10-20 падводных лодак для сумеснага нападу каравана з розных кірункаў. Гэта тактыка, дапоўненая дзеяннямі нямецкай авіяцыі прывяла да цяжкіх страт англійскага гандлёвага флоту.
19 жніўня 1942 года брытанскія і канадскія войскі нечакана атакавалі французскі горад Дзьеп. Немцы адбілі гэты напад, нанясучы саюзнікам цяжкія страты, аднак займелі досвед правядзення дэсантнай аперацыі, які дапамог ім у далейшым у адкрыцці другога фронту.
У сакавіку 1943 года падводныя лодкі дасягнулі асабліва значных поспехаў. Паспяховы напад аб'яднаных канвояў SC-122 і HX-229, у якім было патоплена 21 судна (141 000 брт) прымусіла брытанскае кіраўніцтва сумнявацца ў надзейнасці канвойнай сістэмы, аднак ужо ў маі быў дасягнуты пералом у бітве за Атлантыку на карысць саюзнікаў, звязаны з узмацненнем ВМС ЗША і Вялікабрытаніі ў Цэнтральнай Атлантыцы (агульная групоўка іх флатоў дасягнула 3000 караблёў і 2700 самалётаў), з'яўленнем вялікай колькасці эскортных авіяносцаў з самалётамі, якія неслі радары новага тыпу. Склад нямецкіх падводных лодак у гэтым раёне зменшыўся да 100—150 адзінак. Да таго ж асноўныя дзеянні нямецкага флоту былі перанесены ў Паўночную Атлантыку для барацьбы з марскімі перавозкамі Саюзнікаў у СССР, а страты іх падводных лодак рэзка ўзраслі (толькі ўвесну 1943 года было патоплена 67 нямецкіх падводных лодак).
10 ліпеня 1943 года саюзнікі высадзіліся на Сіцыліі, 3 верасня ў Італіі, у сутнасці, гэтым адкрыўшы другі фронт у Еўропе.
6 чэрвеня 1944 амерыканскія, брытанскія і канадскія войскі пад камандаваннем генерала Эйзенхаўэра пачалі высадку ў Нармандыі (Паўночная Францыя). Звычайна гэта завуць "адкрыццём другога фронта ў Еўропе". Да канца ліпеня саюзнікі занялі плацдарм шырынёй каля 100 км і да 50 км у глыбіню. 25 ліпеня саюзнікі перайшлі ў наступленне, нанясучы галоўны ўдар з раёна Сен-Ло. 7 жніўня немцы паспрабавалі нанесці контрудар з мэтай адрэзаць ад баз забеспячэння амерыканскія часці, якія прарваліся ў Брэтань, аднак ён не меў поспеху. Амерыкана-канадскія войскі нанеслі паражэнне галоўным сілам нармандскай групоўкі немцаў пад Фалезам, разграміўшы тут 6 дывізій. 15 жніўня амерыкана-французскія войскі высадзіліся на ўзбярэжжа Паўднёвай Францыі. Нямецкія войскі аказалі слабое супраціўленне і, з прычыны таго, што агульнае становішча на Заходнім фронце складвалася для іх няўдала, 19 жніўня пачалі адыходзіць з тэрыторыі Паўднёвай Францыі. На акупаваных тэрыторыях актывізаваліся дзеянні французскіх партызанаў. 25 жніўня саюзнікі пры падтрымцы партызанаў вызвалілі Парыж.
28 верасня немцы пачалі адыходзіць з тэрыторыі Паўночнай Францыі на ўмацаваную лінію Зігфрыда. Не здолеўшы з ходу прарваць яе, саюзнікі паспрабавалі прарваць яе абыходам з поўначы праз Нідэрланды. 17 верасня падчас Галандскай аперацыі (1944) года ў Нідэрландах былі выкінуты паветраныя дэсанты. Аднак наступ саюзнікаў прасоўвалася недастаткова хутка і толькі да 10 лістапада войска 21-й групы армій ачысцілі вусце ракі Шэльды і выйшлі да Мааса ад Гравэ да вусця.
У снежні нямецкае камандаванне распачало спробу правесці контрнаступленне ў Ардэнах. Яно намервалася ўдарам на Антверпен рассекчы англа-амерыканскія войскі і разграміць іх. 16 снежня пачаўся нямецкі наступ, які скончыўся правалам да 25 снежня — немцы змаглі прасунуцца на 90 км, але не дасягнулі перапраў праз раку Маас. Да гэтага моманту надвор'е, якое да гэтага перашкаджала дзеянням авіяцыі Саюзнікаў, палепшылася, і яны неадкладна гэтым скарысталіся. Амерыканская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі пазіцый нямецкіх войскаў і іх ліній забеспячэння. Саюзнікамі ў Ардэны былі перакінуты падмацаванні, 22 снежня 3-я амерыканская армія генерала Патана пачала контрнаступленне ў фланг нямецкай групоўкі і немцаў атрымалася спыніць да 24 снежня 1944. Да 27 снежня частка нямецкіх войскаў трапіла ў акружэнне, астатнія пачалі адыходзіць, а Саюзнікі пачалі контрнаступленне. Стратэгічная ініцыятыва беззваротна перайшла да Саюзнікаў. 1 студзеня 1945 нямецка-фашысцкія войскі распачалі лакальныя контратакі ў раёне Страсбурга з мэтай адцягнення сіл саюзнікаў. Але гэта не толькі не дапамагло выправіць становішчы, але і пагоршыла становішча нямецкіх войскаў. У выніку Эльзаска-Латарынгскай аперацыі ў акружэнне трапіла 19-я нямецкая армія — Кальмарскі «кацёл». Саюзнікі да канца студзеня ліквідавалі ардэнскі «выступ», і пачалі ўварванне на тэрыторыю Германіі. 9 лютага амерыканскія і французскія войскі ліквідавалі гэту акружаную групоўку, і занялі ўвесь заходні бераг Рэйна ў Эльзасе (Кальмарская аперацыя).
У першай палове сакавіка 1945 германскія войскі былі вымушаны адысці за Рэйн. Пераследваючы іх, амерыканскія, англійскія і французскія войскі выйшлі да Рэйна і стварылі плацдармы пад Рэмагенам і на поўдні ад Майнца. Камандаванне саюзнікаў вырашыла нанесці два ўдары ў агульным кірунку на Кобленц, каб акружыць нямецка-фашысцкую групу армій «B» у Руры. У ноч на 24 сакавіка саюзнікі фарсіравалі на шырокім фронце Рэйн, абышлі з паўднёвага ўсходу Рур і напачатку красавіка акружылі 29 нямецкіх дывізій і 1 брыгаду. Германскі Заходні фронт перастаў існаваць, а вермахт страціў найважнейшы ваенна-прамысловы раён Германіі — Рур. Англа-амерыканскія войскі працягвалі хуткі наступ на ўсіх кірунках. У другой палове красавіка — пачатку мая саюзнікі дасягнулі Эльбы, занялі Эрфурт, Нюрнберг, уступілі ў Чэхаславакію і ў заходнюю Аўстрыю. 25 красавіка амерыканскія часткі сустрэліся з савецкімі войскамі ў Торгау. Напачатку мая англійскія войскі дасягнулі Шверына, Любека і Гамбурга. Саюзнікі захапілі ўвесь поўдзень Германіі і заходнюю частку Аўстрыі.
4 мая 1945 года 7-я амерыканская армія перайшла праз Альпы і сустрэлася на Брэнерскім перавале ў Італіі з войскамі саюзнікаў 5-й амерыканскай арміі з 15-й групы армій, якія наступалі з Паўночнай Італіі.
8 мая нямецкі генерал Альфрэд Ёдль падпісаў «Папярэдні пратакол аб капітуляцыі Германіі»[2]. Вайна ў Еўропе скончылася.
Ні французы, ні англічане ніколі б не зрабілі Польшчу прычынай вайны, калі б не пастаяннае падбухторванне з Вашынгтона. Улетку 1939 г. прэзідэнт бесперапынна прапанаваў мне падкласці гарачых вуглёў пад зад Чэмберлену.— Амерыканскі пасол у Англіі ў 1938—39 гг. Джозеф Кенэдзі (The Forrestal Diaries, New York, 1951, p 121—122; «Гісторыя Другой сусветнай вайны» ў 12 тамах, т. 2, з. 345)