Кайшадорыс

Горад
Кайшадорыс
літ.: Kaišiadorys
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1590[1]
Горад з
Плошча
  • 11 км²
Вышыня цэнтра
73 м і 82 м
Насельніцтва
  • 8 590 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-56001
Афіцыйны сайт
Кайшадорыс на карце Літвы
Кайшадорыс (Літва)
Кайшадорыс

Кайшадорыс (літ.: Kaišiadorys, гістарычныя варыянты "Кайшадары", "Кашайдарава", "Кашадары") — горад у Цэнтральнай Літве, у Каўнаскім павеце, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кайшадорыскага раёна. Горад знаходзіцца паміж Вільнюсам і Каўнасам. Праз Кайшадорыс цячэ Нёман і Вілія. Колькасць насельніцтва горада налічвае каля 10 тыс. чалавек. Кайшадорыс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Недалёка ад горада знаходзіцца Літоўскі інстытут ветэрынарыі.

Першая згадка — у 1590 г., у форме "Кошейдарова". Рэдкая ў Літве назва татарска-арабскага паходжання.

У 1565 і 1567 г. у спісе Троцкай харугвы войска ВКЛ згадваецца татарын "Хайшадар Мамулевіч", ад якога пайшоў род Хайшадаравічаў.  У тым жа спісе 1567 г. згадваецца і "Ісуп Хашайдаравіч". Праз стагоддзе Хайшадараў унук Яхія, сын Мустафы, згадваецца ў 1670 г. як уласнік маёнтка Вердасава, побач з Кайшадорысам. Пазней, як мяркуецца, Хашайдаравічы эмігравалі ў Турцыю.

У пісьмовых крыніцах фіксавалася Кошейдарова (1590), Кошедары (1895), Kaszedary (1795), Kayszedary (1826). У літоўскім людзе панавала назоўная форма Kaišiadorys (запісы 1935, 1936 г.). З увагі на імя "Хайшадар" першаснай мяркуецца форма з "Кайш-" (у літоўскім маўленні Х- > К-). Форма "Кашадары" з'яўляецца вынікам манафтангізацыі (знікнення дыфтонгу -аі-)[3].

Ёсць і літоўская народная этымалогія, ад kаšė "кош" (славізм) і daryti "рабіць, варыць" (той, хто робіць кашы)[4].

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1590 годзе. У першай палове ХІХ стагоддзя маёнтак Кашадары належаў сям’і Ромераў. У 1860-х гадах маёнтак перайшоў да ўрача Ромераў — Яцакевіча. У 1866 годзе тут жыло 29 жыхароў. Развіццё паселішча атрымала пасля пабудовы чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Коўна. Потым тут прайшла лінія на Шаўлі. Пад час Першай Сусветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. Пасля 1918 года горад апынуўся ў Польшчы. У верасні 1939 года ў горад увайшлі савецкія войскі. Да ўваходжання Літвы ў склад СССР горад належаў БССР. З 1941 да 1944 года Кайшадорыс быў акупаваны нямецкімі войскамі.[5]